Знайсці
21.11.2022 / 23:357РусŁacБел

Расійскі Следчы камітэт пачаў праверку выказванняў былога гульца «Што? Дзе? Калі?» 

Вядомы гулец-«знаток» інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?» Раўшан Аскераў нядаўна рэзка выказаўся ў адным з украінскім Youtube-каналаў пра расійскіх вайскоўцаў, чым чарговы раз звярнуў на сябе ўвагу Следчага камітэта Расіі.

Каментуючы ваенныя падзеі, Раўшан Аскераў сказаў:

«Адзінае магчымае стаўленне да іх — гэта забіваць іх. Забіваць, забіваць, забіваць расійскіх салдат, завальваць «грузам 200» Расію роўна для таго, каб яны нарэшце зразумелі, куды яны прыйшлі, атрымалі «по щам», завылі і павярнулі зброю на Крэмль».

Раней Басманны суд Масквы завочна арыштаваў Аскерава па справе аб «рэабілітацыі нацызму», пасля таго як той назваў маршала Георгія Жукава «марадзёрам са стажам» і «забойцам у пагонах».

Раўшан Аскераў ураджэнец Азербайджана, але грамадзянін Расіі. Ён пакінуў Маскву адразу пасля пачатку Расіяй вайны з Украінай і з той пары рашуча крытыкуе расійскае кіраўніцтва.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Улад/адказаць/
22.11.2022
Літаратура- і палітуразнаўца, Падтрымаю. У 1941 годзе, пасля агрэсіі Гітлера, у СССР вельмі папулярным быў верш Іллі Эрэнбурга "Убей немца". Не салдата-агрэсара, а менавіта "немца". І нічога, таму журналісту яшчэ сталінскую прэмію далі :)
1
Железный Дровосек /адказаць/
22.11.2022
Оркам —орково.
0
Двенадцатая ночь /адказаць/
22.11.2022
Когда охлобыстин с медведевым визжат о «полном решении украинского вопроса»,то чего удивляться-то? Хороший,взвешенный коммент.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера