Знайсці
21.11.2022 / 18:176РусŁacБел

Змяніўся парадак запісу на польскую візу, пасярэднікам стане цяжэй

З 28 лістапада ўсе паўналетнія грамадзяне Беларусі, якія падаюць дакументы на візу ў Польшчу, павінны будуць прайсці верыфікацыю праз міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі (МСІ), заўважылі ў айцішным канале Dzik Pic. Цяпер фірмам-пасярэднікам, відаць, будзе складаней браніраваць месцы для падачы віз.

Сёння на сайце візавага цэнтра VFS з'явілася падрабязная інструкцыя адносна таго, як прайсці верыфікацыю праз сістэму МСІ. МСІ — гэта сістэма, якая выкарыстоўваецца для аддаленай ідэнтыфікацыі кліентаў без іх асабістай прысутнасці і аказання ім паслуг пры дапамозе лічбавых каналаў абслугоўвання.

У Dzik Pic мяркуюць, што гэты крок перашкодзіць фірмам-пасярэднікам браніраваць месцы на падачу дакументаў. Верыфікацыйны код МСІ дзейнічае адну гадзіну, максімальная колькасць спробаў верыфікацыі — 10. Потым сістэма часова блакуе карыстальніка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Per aspera /адказаць/
21.11.2022
Гэта ж такі моцны чорны рынак паваліцца. Больш тысячы пасярэднікі паганыя граблі за адзін толькі запіс у чаргу па візу!!!
2
даведка/адказаць/
22.11.2022
Всех входящих на территорию дипломатических и консульских учреждений записывают, отдельно сами учреждения даже в регионах находятся под чекистской наружкой, всех пересекающих государственную границу и их документы фиксируют...
22.11.2022
Абы што. Нядаўна хацеў зарэгістравацца ў сістэме Оплаті, мяне адтуль перакінулі на верыфікацыю ў гэтай МСІ. І ведаеце што ? Сістэма МСІ адмовілася мяне верыфікаваць, сказаўшы што я павінен пайсці ў банк і напісаць там заяву, каб мяне перарэгісравалі ў МСІ. Большай тупні я не бачыў. Я згодзен, што для ўсякай гэбні, гэта зручна вельмі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера