Знайсці
16.11.2022 / 21:5815РусŁacБел

Давайце пазбягаць слова «пакаяннае». Зварот рэдактара «Нашай Нівы» 

Лукашэнкаўцы выстаўляюць рэпрэсаваных напаказ у відэа, каб застрашваць іншых людзей. Гэтыя відэа СМІ часта называюць пакаяннымі.

Між тым, тыя відэа — вынік мантажу і рэжысуры. Чалавека здымаюць падчас вобшуку, затрымання разгубленым, часам голым, пасля сэксуальнага прыніжэння, пасля збіцця, здымаюць на допыце, змушаюць апраўдвацца — часта за тое, што не ёсць не тое што злачынствам, але і ўвогуле правапарушэннем, ставяць перад неабходнасцю змагацца за жыццё сваё і родных. З усяго нагаворанага выразаюць патрэбныя выказванні, накладаюць на заднік з фотаздымкам дзвярэй.

Мы для сябе ў «Нашай Ніве» пастанавілі, што больш не будзем такія відэа называць «пакаяннымі». Нават калі мы як СМІ павінны апісваць іх, каб інфармаваць, ці даваць скрыншоты з іх, каб паказаць, праз што праходзяць людзі, мы не будзем ужываць слова «пакаянныя», бо гэта зневажае гераізм і пакуты ахвяраў рэпрэсій.

Мы не павінны ні на хвіліну дапускаць, што таталітарызм і прыніжэнне чалавечай годнасці — гэта нармальнасць, і павінны апісваць рэальнасць дакладнымі тэрмінамі. 

Давайце пазбягаць слова «пакаяннае».

Рэд.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
287
Панылы сорам
0
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
6
2
Взяли и разбежались/адказаць/
17.11.2022
Кумпяк, вас взяли и послушали на БТ, в совбелии. Эти видео снимают, чтобы потешить и угодить лукашенко, ведь он их хозяин и самый главный телезритель и слушатель этого гов...на.
4
Рэд./адказаць/
17.11.2022
паўмарафон, вы блытаеце розныя рэчы. Называнне кіраўнікоў абласцей "губернатарамі" і "мэрамі" не мае дачынення да годнасці чалавека. Называнне "губернатарамі" і "мэрамі" ідзе не толькі ад уплыву расійскага інфармацыйнага кантэксту, але і ад імкнення мовы да сцісласці. Пісаць ці гаварыць "старшыня гарвыканкама, "старшыня аблвыканкама" доўга, вось і аддаць перавагу варыянту ў адно слова. Тым больш што мэры ёсць ва ўсіх краінах, а губернатары - таксама не толькі ў Расіі. Але самае галоўнае - выпадак са словам "пакаяннае" асобны, бо тут рэч у годнасці людзей, якіх арыштоўваюць, і ў называнні з'яваў сваімі імёнамі.
2
паўмарафон/адказаць/
17.11.2022
Рэд., Я нічога не блытаю. Гэта ў вас нейкая мешаніна ў галаве. Якое дачыненне маюць "мэры ва ўсіх краінах" да прадстаўнікоў хунты, якая захапіла ўладу і ажыццяўляе генацыд беларускага народа? Гэта тое ж самае, што называць гвалтаўніка, што згвалтаваў вашу сям'ю, "паважаны спадар". Ці то гэта стакгольмскі сіндром у вас, ці проста дурасць. Навошта вы займаецеся легітымізацыяй сістэмы забойц, карнікаў, хлусаў? Гэта не сэры ды пэры. Гэта пачвары, якія ржуць, калі беларуса гвалцяць дубінкай ці забіваюць у калоніі. Гэта не проста зніжэнне годнасці, а абраза людзей, якія зараз сідзяць па турмах, ваююць ва Украіне, ды і ўсіх, кто змагаўся з людажорскай сістэмай. Калі вы жадаеце называць з’явы сваімі імёнамі, то пішыце як ёсць: "лукашысцкі прадстаўнік", "пасобнік маскальскіх неафашыстаў", "стаўленік гаўляйтэра РБ", "хлусячая галава", "крывадушны клоун, які нічога не вырашае" і г.д. Так, гэта будзе не заўсёды сцісла, але хоць будзе адпавядаць рэальнасці.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930