Знайсці
16.11.2022 / 15:051РусŁacБел

Telegram стварыў аўкцыён кароткіх даменаў. Паглядзелі, за колькі прадаюць беларускія

Нядаўна Telegram запусціў магчымасць купляць і прадаваць кароткія і пазнавальныя імёны карыстальнікаў для асабістых акаўнтаў, публічных груп і каналаў. Аўкцыён на найлепшыя імёны карыстальнікаў праходзіць у прамым эфіры на fragment.com.

«Наша Ніва» праааналізвала спісы імёнаў з аўкцыёну і знайшла там некалькі беларускіх. За колькі іх прадаюць?

Здаецца, аднымі з самых дарагіх даменаў у беларускім сегменце сталі тры — @falconclub, @bsuir і @minsk. Першы пастаўлены на аўкцыён са стартавай цаной 494 даляры, другі прадаецца за 450, а трэці каштуе каля 369. Пакуль аўкцыён не завершаны.

Акрамя таго, прапануюцца кароткія юзернэймы для барахолак розных рэгіянальных гарадоў Беларусі — такія звычайна каштуюць у раёне 15 даляраў.

Увогуле на куплю-продаж выстаўлена шмат кароткіх імёнаў, самымі папулярнымі з якіх з’яўляюцца сусветныя брэнды кшталту @amazon (дамен прададзены больш як за 438 тысяч даляраў), @dior, @armani (іх купілі за больш як 192 тысячы даляраў кожны) і іншыя. Таксама попытам карыстаюцца простыя ўніверсальныя назвы — @auto, @bank, @girl і іншыя. Вельмі шмат сустракаецца абазначэнняў казіно, спартовых ставак і продажу крыптавалют.

Самым дарагім юзернэймам, які зараз выстаўлены на аўкцыёне, з'яўляецца дамен @news (сума перавышае 1 мільён і 200 тысяч даляраў), а з прададзеных — @auto (таксама больш як мільён даляраў).

Афіцыйны канал месенджара адзначае, што права ўласнасці на гэтыя калекцыйныя імёны карыстальнікаў замацавана ў нязменнай кнізе TON хуткай і маштабаванай сеткі блокчэйн. Уладальнікі могуць дадаць некалькі псеўданімаў у асабісты ўліковы запіс, групу або канал.

«Упершыню ў гісторыі сацыяльных сетак людзі цалкам валодаюць сваімі імёнамі карыстальнікаў. Даўнія карыстальнікі Telegram, якія выкарыстоўвалі кароткія імёны, што яны зарэгістравалі на ранняй стадыі, цяпер могуць атрымаць выгаду з росту платформы, прадаючы свае юзернэймы на сумленных, празрыстых, цалкам дэцэнтралізаваных аўкцыёнах», — адзначылі ў кампаніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Губа не дура/адказаць/
16.11.2022
Очередной цифровой лохотрон
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930