Знайсці
12.11.2022 / 10:292РусŁacБел

Названыя пераможцы кінафестывалю «Лістапад». Перамогу атрымала карціна Пятра Тадароўскага

Учора ў кінатэатры «Масква» прайшла цырымонія закрыцця XXVIII Мінскага міжнароднага фестывалю «Лістапад». Былі названыя пераможцы кінафэсту, паведамляе «Звязда».

Адразу некалькі ганаровых узнагарод атрымаў фільм «Здаровы чалавек» расійскага рэжысёра Пятра Тадароўскага. Стужцы прысудзілі спецыяльны прыз Лукашэнкі «За гуманізм і духоўнасць у кіно». Прэм’ера фільма падчас кінафестывалю адбылася 5 лістапада. Галоўныя ролі ў карціне выканалі Мікіта Яфрэмаў, Ірына Старшэнбаўм, Яўген Ткачук.

Менавіта стужка Пятра Тадароўскага перамагла ў конкурсе — «Здаровы чалавек» атрымаў гран-пры «Золата Лістапада».

Прыз за найлепшую жаночую ролю атрымала Святлана Чуйкіна, якая выканала галоўную ролю ў фільме «Плакаць нельга». Прыз за найлепшую мужчынскую ролю — у Алега Чугунова за работу ў карціне «Здаровы чалавек».

Прыз глядацкіх сімпатый за найлепшы ігравы фільм атрымала кітайская стужка «Сястра» рэжысёра Жасінь Інь.

Гран-пры за найлепшы дакументальны фільм удастоена работа «Агонь» расійскага рэжысёра Ганны Янкоўскай.

Найлепшай стужкай конкурсу анімацыйных фільмаў стала карціна Адама Сійяра, Габрыэль Сельнэ і Хлоі Фар «Бывай, Жэром!», Францыя. А найлепшым анімацыйным фільмам для дзяцей — работа рэжысёра Уры Лотана «Чорная горка», Ізраіль-Вялікабрытанія.

Спецыяльны прыз СНД «Кіно без межаў» за развіццё культурнага супрацоўніцтва і ўмацаванне сяброўства паміж народамі ўручаны творчаму калектыву ігравога кыргызскага фільма «Шамбала», рэжысёр Артыкпай Суюндукаў.

Прызам прадстаўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «МІР» у Беларусі «Мова кіно — мова дружбы» ўзнагароджаны фільм Акрама Шахназарава «101-рэйс» (Узбекістан).

Спецыяльны прыз журы за найлепшы фільм фестывалю прысудзілі сербскай стужцы «Прэбілаўцы — там нават у камянёў ёсць шнары», рэжысёр Саня Драгічэвіч Бабіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Улад/адказаць/
12.11.2022
Беларускі фільм "Купала" зноў не трапіў на гэты беларускі кінафестываль?
3
Кінолаг/адказаць/
12.11.2022
Каму не падабаецца - едзьце ў Варшаву на "Бульбамуві", там пакажуць беларускія фільмы. Тое яшчэ відовішча!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера