Знайсці
11.11.2022 / 19:395РусŁacБел

«Аляксей ведае, чаго хоча, і проста бярэ». Жонка Арастовіча распавяла, як яны пазнаёміліся і што яе ў ім раздражняе

Анастасія Арастовіч — жонка самай медыйнай асобы з Офіса прэзідэнта Украіны — Аляксея Арастовіча. Яна рэдка дае інтэрв’ю і кажа, што ёй цяжка даецца публічнасць. Але пасля доўгіх перамоў яна пагутарыла з ютуб-каналам «Олицкая». Што яна распавяла?

Фота: anastasiia_arestovich / Instagram

Анастасія — трэцяя жонка ўкраінскага «краша» Аляксея Арастовіча. Яна ведае, што ён падабаецца жанчынам, але кажа, што ў іх сям’і ніхто не дае нагоды для рэўнасці, сужэнцам хапае іх саміх адно аднаму.

Анастасія на 12 гадоў маладзейшая за Аляксея, у якога гэта трэці шлюб. Жанчына нарадзілася ў 1987 годзе ў Кіеве, атрымала ступень бакалаўра ў сферы эканомікі і магістра — па кіраванні праектамі.

«У мяне быў досвед у будаўнічым кансалтынгу, нерухомасці, рэкламным бізнэсе і нават IT, але я ўсюды так ці інакш займалася праектнай дзейнасцю, кіраваннем або адміністрацыяй», — сказала яна.

Фота: anastasiia_arestovich / Instagram

З Арастовічам Анастасія пазнаёмілася, прыйшоўшы на заняткі ў яго аўтарскую школу па псіхалогіі.

Арастовіч вылучыў яе адразу, пасля заняткаў падбег, сказаў, каб яна зашпілілася, бо холадна, і прапанаваў схадзіць у кавярню. Там ён наўпрост сказаў, што хоча, каб у іх здарыўся раман.

А праз два тыдні прапанаваў выйсці за яго замуж.

«Праз два тыдні ў падʼездзе майго дома Аляксей стаў на калена і зрабіў прапанову. Аляксей ведае, чаго хоча, і проста бярэ. Я адразу закахалася і сказала «так».

«Планаў выйсці замуж дакладна не было. І нават планаў на сурʼёзныя адносіны не было, таму што мае папярэднія адносіны толькі скончыліся. Калі мы сустрэліся, усё кардынальна змянілася. Ужо з першай нашай сустрэчы было ясна, што гэта ўсё сурʼёзна», — распавядае Анастасія.

Арастовіч пазней ёй расказваў, што яшчэ ў дзяцінстве яму прывідзілася такая дзяўчына, як яна, і таму ён адразу пазнаў яе.

У пары ёсць сын, а ад двух папярэдніх шлюбаў у Аляксея ёсць дзве дачкі. Анастасія падтрымлівае добрыя адносіны з былымі жонкамі Аляксея.

Анастасія з сынам. Фота: anastasiia_arestovich / Instagram

Жанчына кажа, што ў адрозненне ад многіх украінцаў, яе ў Аляксеі нічога не раздражняе. Спачатку напружвала яго лёгкасць («Аляксей вельмі лёгка мяняе кірунак») і бесклапотнасць («ён мог ляжаць на канапе і чытаць пасярод працоўнага дня»), але потым яна прыняла гэта.

Жанчына кажа, што не лічыць свайго мужа нарцысам, нягледзячы на тое, што гэта стала ледзь не мемам, які Арастовіч сам падтрымлівае.

«Гэта праява здаровай самаацэнкі. Я не адчуваю, што ён нарцыс у адносінах».

Яшчэ калі Анастасія сустракалася з Аляксеем, ён сказаў, што будзе прэзідэнтам. Яна кажа, што не думала, якой яна магла б быць першай лэдзі. «Трэба глядзець па абставінах. Не думаю, што Алена Зяленская меркавала, што аднойчы стане жонкай прэзідэнта».

У Анастасіі запыталі, калі скончыцца вайна. Яна адказала, што ведае не больш за тое, што чуе ў праграме Марка Фейгіна. «Але я спадзяюся, што да наступнага лета», — сказала яна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
12.11.2022
Якая прыгожая жанчына! Яны вельмі прыгожая пара.
0
Тест/адказаць/
26.12.2022
....зато красивая., кекекекеке 
0
Виктория/адказаць/
23.06.2023
Очень люблю Анастасию Арестович. И красивая и умная женщина!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829