Знайсці
09.11.2022 / 10:37РусŁacБел

Мінчук атрымаў «ліст шчасця» за тэхагляд. Аднак перавышэння хуткасці не было

Доўгі час камеры правяралі не ўсе аўто ў патоку, а толькі тыя, што трапляліся за перавышэнне хуткасці. У канцы кастрычніка Мінтранс заявіў аб пачатку паўнавартаснага кантролю за тэхагляд па камерах. Гэта нават выклікала лёгкі ажыятаж на станцыях. Беларусы пачалі дзяліцца здымкамі «лістоў шчасця» за тэхагляд, знайшлі заканамернасць — парушэнні фіксавалі на ўчастках вымярэння сярэдняй хуткасці. Але цалкам упэўненыя не былі. Мінчанін Максім міжволі правёў эксперымент па высвятленні ісціны, піша Onliner.by.

«Я дастаткова доўга рыхтаваў аўтамабіль да праходжання лініі ТА, — распавёў аўтаўладальнік. — Паправіў ручнік і замяніў лямпачкі падсветкі нумара. Фактычна засталося здабыць аптэчку і ўжо з заробку прайсці лінію тэхагляду. Але 28 кастрычніка трэба было ехаць па М1, як раз міма ўчастка насупраць санаторыя «Веста», дзе камеры сярэдняй хуткасці. Думаў, пстрыкнуць мяне адназначна. Вось і праверыў».

«Пасля паездкі я кожны дзень маніторыў у асабістым кабінеце на сайце МУС: прыйшоў штраф за ТА ці не? — апісвае далейшыя падзеі Максім. — Але ў базе нічога не было, новыя пастановы не з'яўляліся. Я дакладна магу сказаць, што хуткасны рэжым не парушаў. За гэтым пытаннем сачу — прынамсі, у зоне фіксацыі камерамі. У выніку пастанова прыйшла заказным лістом —папярэджанне за кіраванне без дзяржтэхагляду».

Пасля атрымання ліста мінчук працягваў сачыць за «навінамі» асабістага кабінета сайта МУС, аднак ніякіх новых пастаноў за хуткасць там не з'явілася. Учора днём ён зноў зайшоў на партал — там быў паказаны толькі архіў папярэдніх пастаноў. Такім чынам Максім зрабіў для сябе выснову, што на няпройдзены ТА сярод усіх машын у патоку настроены менавіта камеры сярэдняй хуткасці.

ДАІ і МУС пакуль не выступілі з афіцыйнай заявай з нагоды камер, якія фіксуюць усе аўто з патоку з адсутным ТА.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера