Знайсці
09.11.2022 / 08:30РусŁacБел

У Мінску да канца года адкрыюць першую суперхуткую зарадку для электрамабіляў

Першы суперхуткі зарадны комплекс для электрамабіляў з'явіцца ў Мінску да канца года. Ён павінен запрацаваць на разваротным коле ў мікрараёне Брылевічы, паведаміла «Беларуснафта».

Як распавёў начальнік упраўлення перспектыўных энергетычных тэхналогій цэнтральнага апарата кампаніі «Беларуснафта» Аляксей Нікіценка, у канцы гэтага года плануецца ўрачыстае адкрыццё суперхуткага зараднага комплексу (СБЗК) агульнай магутнасцю 700 кВт у Мінску на разваротным кальцы ў мікрараёне Брылевічы.

«Гэта першы асобна размешчаны комплекс, які не мае аналагаў ні ў нашай краіне, ні на тэрыторыі СНД», — удакладніў суразмоўца.

Паводле слоў спецыяліста, сярод асноўных пераваг комплексу — зарадка электробусаў адначасова з электрамабілямі на высокай магутнасці, сістэма назапашвання энергіі, крама безаператарнага гандлю, укараненне сістэм «разумнага горада».

ЭлектраАЗС дазволіць зараджаць электробус і восем аўтамабіляў. Пры гэтым магутнасць зараду будзе дзяліцца дынамічна з прыярытэтам для электробуса. 

Таксама «Беларуснафта» праектуе восем суперхуткіх зарадак, якія будуць уведзены ў эксплуатацыю ў 2023 годзе. Мяркуецца, што тры з іх з'явяцца ў Мінску, дзве ў Гродне і яшчэ тры — на трасе М1.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930