Знайсці
06.11.2022 / 09:163РусŁacБел

Чаму плітка на падлозе шкодзіць хатнім гадаванцам? На што яны хварэюць і як дапамагчы чатырохлапым

У суботнюю раніцу ў адной з вядомых ветэрынарных клінік горада Гомеля — на вуліцы Савецкай, 168 б — наплыў чатырохногіх пацыентаў і іх гаспадароў. Хтосьці прыйшоў зрабіць планавую прышчэпку сабаку, іншыя ж сур’ёзна занепакоеныя здароўем сваіх гадаванцаў. Журналісты «Роднай прыроды» выйшлі на дзяжурства разам з ветэрынарамі і фельчарамі і даведаліся, з якімі захворваннямі жывёл часцей за ўсё звяртаюцца іх уладальнікі і пра што неабходна памятаць гаспадарам, каб іх гадаванцы не хварэлі.

У клініцы працуюць 9 дасведчаных ветэрынараў і 6 ветэрынарных фельчараў.

У прыёмным пакоі сваёй чаргі чакаюць уладальнікі дзвюх жывёлін. Ганна прывяла ёркшырскага тэр’ера, каб зрабіць прышчэпку. У чаканні выкліку яна дзелавіта расшпільвае на ўлюбёнцу камбінезончык, адначасова супакойваючы ўсхваляванага гадавалага сабачку.

— Гэтую клініку мне параілі сябры, — распавядае ўладальніца ёрка. — Сеня ўжо меў негатыўны досвед наведвання іншай, калі былі праблемы з зубамі. Таму вырашыла зрабіць прышчэпку тут, каб не нагадваць сабаку аб нядаўнім стрэсе.

Ветэрынарны фельчар Павел Рэкстэн праводзіць неабходныя маніпуляцыі і дае некалькі парад па ўтрыманні сабакі.

Адначасова на прыём да доктара прыйшла сям’я — бацька з дзвюма дочкамі прынёс буйнога аднагадовага кацяру Боню.

— У яго на шыі з’явілася зацвярдзенне, — дзеліцца старэйшая з сясцёр Лера. — Таму мы і вырашылі паказаць Боню доктару. Спадзяёмся, што зможам хутка яго вылечыць.

Сяргей Перуноў праводзіць агляд пушыстага пацыента, ставіць дыягназ, прызначае прэпараты і расказвае бацьку сямейства, як лячыць улюбёнца сям’і, каб той хутчэй паправіўся.

Побач на працэдурным століку ляжыць пад кропельніцай каток «дваровай» пароды Бублік.

— Так яго назвала дзіця, калі знайшло на вуліцы. Уручаючы бабулі, сказала: «Трымай, гэта Бублік!» У нас усе любяць жывёл: у маіх бацькоў, у сястры і ў мяне дома шмат сабак і катоў, прычым амаль усе — падабраныя на вуліцы, — расказвае Кацярына. — Бубліку, які жыве ў маёй мамы ў вёсцы, стала дрэнна, і мы хуценька прыехалі сюды, у клініку. Тут працуюць вопытныя дактары. Мы часта звяртаемся да іх, бо нашым гадаванцам неабходна праводзіць планавыя агляды і рабіць прышчэпкі. Бубліку паставілі дыягназ «вірусная інфекцыя», і цяпер ён лечыцца…

У кабінеце Алены Калінінай з’яўляюцца новыя пацыенты. Юлія і Дзмітрый прывялі на прыём пушыстага сабаку Чарлі. У двухгадовага чау-чау з’явілася алергія на корм, і доктар параіў уладальнікам сабакі высветліць, які менавіта кампанент выклікаў такую рэакцыю, а таксама патлумачыў, што праблема будзе ліквідаваная пасля замены корму. У канцы прапісвае курс лячэння для зняцця болю ў сабакі.

А вось чорнаму сабаку Ніке пашанцавала менш. Яе ўладальнікі Алег і Яна распавядаюць, што ў Нікі з’явіліся праблемы з заднімі лапамі — яна часта стамляецца, пасля прагулкі доўга скуголіць ад болю, не хоча ўставаць.

Доктар Дзмітрый Огнеў пераконваецца, што ў сабакі лішняя вага і артрыт задніх лап. Ён цікавіцца, ці пакладзена ва ўладальнікаў жывёлы дома на падлозе плітка. На яго думку, гэта не самым лепшым чынам адбіваецца на здароўі сабакі:

— Па-першае, падлога ў такім выпадку слізкая, што стварае дадатковую нагрузку на суставы, а па-другое, доўгае ляжанне на халодным пакрыцці — прычына хвароб мочапалавой сістэмы.

У кароткія перапынкі паміж прыёмам пацыентаў задаю пытанні Дзмітрыю Генадзьевічу:

— З якімі захворваннямі жывёл часцей за ўсё звяртаюцца іх уладальнікі і якія меры неабходна прыняць, каб пазбегнуць або мінімізаваць іх наступствы?

— Ёсць група захворванняў, якія маюць пэўную сезоннасць. Напрыклад, цяпер, як і вясной, актывізаваліся іксодавыя кляшчы, якія з’яўляюцца пераносчыкамі небяспечных захворванняў. Таму асабліва ўважлівымі трэба быць уладальнікам сабак. Не забываць апрацоўваць гадаванцаў ад насякомых-крывасмокаў, прычым якаснымі прэпаратамі. Яны даражэйшыя, але абараняюць лепш, чым танныя сродкі ці ашыйнікі.

— Да якіх захворванняў схільныя коткі, на што іх уладальнікам варта звярнуць увагу? — цікаўлюся ў ветурача.

— Кошкі ў большасці выпадкаў трапляюць да нас з цыстытам або мочакаменнай хваробай. У першым выпадку — халодныя падлогі і скразнякі. А вось у другім — вінаватыя самі ўладальнікі. Коткам лепш не даваць танны сухі корм, а таксама рыбныя і малочныя прадукты, пра што людзі часам забываюць. Не ўсё, што неабходна чалавеку, карысна жывёлам.

— У практыцы клінікі былі выпадкі аказання дапамогі дзікім жывёлам або птушкам? — не супакойваюся я.

— Так, нядаўна да нас на прыём прывезлі лебедзя, якому сабака ледзь не перагрыз горла. Своечасова паспелі вызваліць птушку з палону. Яна выжыла. Быў выпадак, калі мне давялося лячыць ядавітую рэптылію: у яе назіраліся праблемы з вачамі. Выконваючы меры засцярогі, дапамогу аказалі ў поўным аб’ёме. У ліку нашых «падапечных» — і жыхары кантактнага заапарка.

— Якіх экзатычных гадаванцаў прыносяць на прыём гамяльчане?

— Апроч звычайных кошак, сабак, трусоў і папугаяў розных парод, часам просяць палячыць лісаў, міні-пігаў і рэптылій. Плітка, выкладзеная на падлозе дома, не самым лепшым чынам адбіваецца на здароўі сабак.

— Што б вы параілі ўладальнікам жывёл?

— Любіць і клапаціцца аб іх здароўі, прытрымлівацца рэжыму харчавання і забяспечваць камфортныя ўмовы ўтрымання. І пры самым нязначным недамаганні не зацягваць паход да ветэрынара — хваробу лягчэй папярэдзіць, чым лячыць.

Дзмітрый Огнеў звяртае ўвагу на тое, што прыём у клініцы вядзецца кругласутачна.

— Ёсць магчымасць замовіць выезд доктара на дом для аказання экстраннай дапамогі альбо планавага лячэння, напрыклад, пастаноўкі кропельніцы або правядзення вакцынацыі маленькім кацянятам і шчанятам. У самой клініцы мы аказваем шырокі спектр ветэрынарных паслуг, які ўключае УГД і рэнтген, лабараторныя даследаванні і многія іншыя паслугі.

Не магла не пацікавіцца грашовым бокам пытання: адна справа — планавыя працэдуры, а іншая — экстранная дапамога, якая можа абысціся гаспадару «ў капейчыну». 

Пытанне аплаты вырашаецца ў індывідуальным парадку і так, каб улічыць інтарэсы ўладальнікаў жывёл, — запэўнівае мяне Дзмітрый Генадзьевіч.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
39
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
1
1
Вольга/адказаць/
06.11.2022
Што я толькі што прачытала? Гэта рэкламны тэкст? Тады чаму не пазначаны такім? Бо гучыць як нейкі дзіцячы садок ні пра што. Сценгазета.
06.11.2022
"Плітка, выкладзеная на падлозе дома, не самым лепшым чынам адбіваецца на здароўі сабак."
а. 'дзякуй'. мой сын (сабачка дарэчы па гараскопе) шмат падаў маленькім на падлогу з пліткі. застаўся шышак. пэўна на ўсё жыццё і маленькі шкнарык. шкнары ўпрыгожваюць мужчыну. а жанчыну?
бо я таксама паслізгвалася на мокрай падлозе не раз. і часам падала. аднойчы упала няўдала зусім. цяпер на твары таксама шкнар
0
Крук/адказаць/
07.11.2022
Так, гэта прыхаваная рэкляма ветклінікі, тут няма чаго й гадаць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930