Знайсці
01.11.2022 / 09:313РусŁacБел

У «Еўраопце» расказалі, чаму прыпынілі дастаўку ў рэгіёны

З 1 лістапада сэрвіс «Е-дастаўка» перастаў працаваць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, акрамя Мінска, Мінскай вобласці, абласных цэнтраў і Баранавічаў. Прадстаўнікі «Еўраопта» патлумачылі Office Life, з чым гэта звязана.

Фота: Officelife

Па словах Алены Сітдзікавай, дырэктара па маркетынгу ЗАТ «Інтэрнэт-крама Еўраопт», тэхнічныя магутнасці «Е-дастаўкі» на гэты момант дазваляюць апрацаваць абмежаваную колькасць замоў.

«Аналізуючы попыт на сэрвісы «Е-дастаўка» і «Емол», мы вызначылі, што наш другі сэрвіс — «Емол» — карыстаецца вялікім попытам па ўсёй Беларусі, і асабліва ў рэгіёнах», — кажа Сітдзікава.

У выніку кампанія вырашыла аптымальным чынам выкарыстоўваць свае магутнасці, падкрэслівае прадстаўнік «Еўраопта».

«Мы сфакусаваліся на сэрвісе «Емол» у рэгіёнах, а на «Е-дастаўцы» — у Мінску і абласных гарадах», — кажа яна.

Па словах Алены Сітдзікавай, гэта рашэнне дазволіць кампаніі аказваць сэрвіс на высокім узроўні, максімальна забяспечваць патрэбы жыхароў у розных гарадах краіны.

У Мінску мінімальная сума пакупак для бясплатнай дастаўкі праз сэрвіс «Е-дастаўка» цяпер складае 70 рублёў, у Мінскай вобласці і Баранавічах — 90, а ў абласных цэнтрах — 150.

Для «Емол» мінімальная сума замовы для дастаўкі ў аддзяленні паштовай сувязі «Еўрапошта» Мінска і абласных гарадоў — 25 рублёў, іншых населеных пунктаў — 30.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
18
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
1
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
01.11.2022
Яўропа такая няшчырая , няруская, а гэтыя інаагенты паназывалі ўсё Еўраоптамі, Еўрапоштамі... Прадсяюдацялі Лу, Пу і Сі войчань недавольны!
0
даведка/адказаць/
01.11.2022
Про Emall я вчера как раз и писал, но у них в регионах хорошо, если одно отделение почты на целый район.
И когда интернет-магазин успел повысить сумму минимального заказа, если с апреля её снизили до 20 рублей?!
0
даведка/адказаць/
01.11.2022
У них же материнская компания в офшорной юрисдикции Кипра.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930