Знайсці
26.10.2022 / 15:5812РусŁacБел

Шкляраў — украінцам: «Прызнанне Ціханоўскай — гэта сімвал. Але ці не ў цяперашнія гераічныя часы сімвалы важныя як ніколі?»

Палітычны кансультант Віталь Шкляраў на сайце «Украінскай праўды» напісаў калонку, чаму Украіне варта прызнаць Святлану Ціханоўскую прэзідэнтам Новай Беларусі.

Шкляраў цытуе розных украінскіх палітыкаў аб Святлане Ціханоўскай, нібыта яе няяснай пазіцыі, а таксама прыводзіць амаль два дзясяткі яе выказванняў за паўтара года, дзе Ціханоўская ясна акрэслівае сваю пазіцыю адносна Украіны і вайны Расіі.

«Святлана Ціханоўская паслядоўна і непахісна адстойвае бок Украіны ў вайне, безумоўна, прызнае правату Украіны і злачынны характар пуцінска-расійскай і лукашэнкаўска-беларускай агрэсіі. Яна рабіла гэта шмат разоў і рабіць не перастане.

Якія словы яшчэ не былі сказаны? Якія дакладна фармулёўкі павінны прагучаць, каб Украіна павярнулася тварам да свайго, магчыма, самага ўдзячнага саюзніка — Новай Беларусі, якая шчыра і люта ненавідзяць Пуціна, Лукашэнку і ўсю звязаную з імі нечалавечую брыдоту», — піша Віталь Шкляраў.

Ён упэўнены: ёсць высокая верагоднасць таго, што калі ўкраінскія афіцыйныя асобы нарэшце выйдуць на кантакт са Святланай Ціханоўскай і паведамяць, якія менавіта пытанні выклікаюць іх асцярогу, то ўсе непаразуменні будуць вырашаныя ў самыя кароткія тэрміны.

«Калі ж Украіна працягне цурацца Святланы Ціханоўскай, гэта прывядзе толькі да яшчэ большага расколу і фрустрацыі, а галоўнае — не прынясе нікому, акрамя Пуціна і Лукашэнкі, ніякай карысці.

Так, прызнанне Ціханоўскай — гэта сімвал. Але ці не ў цяперашнія гераічныя часы сімвалы важныя як ніколі? Пакуль Пуцін важдаецца з мёртванароджанымі квазідзяржавамі «Наваросіі», мы разам маем магчымасць стварыць сапраўдную, сумленную і моцную дзяржаву — Новую Беларусь!

Паўнавартаснае прызнанне Украінай легітымнасці новай Беларусі і яе прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай запусціць механізм такога прызнання па ўсёй Еўропе і па ўсім свеце. Гэта будзе сур'ёзны і моцны крок насустрач міласэрнасці і прымірэнню, узаемадапамозе і культурнай рэінтэграцыі».

«Пуцінскія фашысты нанеслі Украіне жорсткі, подлы ўдар. Але яна вытрымала, б'е ў адказ і моцна стаіць на нагах. Беларусь просіць вас — тых, у каго атрымалася: дапамагчы выпрастацца і ўстаць на поўны рост і нам! І тады мы таксама зможам біцца побач з вамі на поўную сілу», — рэзюмуе Віталь Шкляраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
79
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
4
Менск/адказаць/
28.10.2022
Мінак, хто сказаў што я "барэц"?! Я не барэц але я маю добрую памяць. Вашыя фантазіі - гэта выключна вашая справа. Вашыя думкі ці спадзяванні, ці страхі, што сюды нехта прыйдзе марныя, а тое што украінцы не жадаюць размаўляць з ціханоўскай мае толькі адну прычыну - яна фігура масквы і там у адрозненні ад вас гэта ведаюць. А свае наратывы салаўёўскай прапаганды пра хатынь ды бандэраўцаў пакіньце сабе ці сваім сябрам з "волагды"
0
Fighter/адказаць/
28.10.2022
Мінак, на беларускай земле уже тысяч десять иностранных легионеров , каратели, убийцы и насильники из фашистской росии. В Полку Калиновского сражаются беларусы за свободу Украины и Беларуси. 
4
Valadzimir/адказаць/
29.10.2022
Fighter, нагадаю, што "Полк Каліноўскага" створаны структурамі і на тэрыторыі нацыскай Украіны, якую "абараняюць" тысячы наёмнікаў з краін Захаду і не толькі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930