Знайсці
15.10.2022 / 15:2716РусŁacБел

Рахмон выказаў Пуціну ўсё, што думае. Што гэта было? Тлумачыць эксперт

На саміце ў Астане Пуцін трапіў у нязвыклую для сябе і даволі непрыемныю сітуацыю. Цэлую лекцыю прачытаў яму прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, які запатрабаваў ад Расіі не весці палітыку ў дачыненні да краін Цэнтральнай Азіі так, нібыта дагэтуль існуе СССР. Чаму Рахмон раптам так асмялеў? І якой будзе рэакцыя Пуціна на рэзкі маналог? Тлумачыць палітычны аналітык Валер Карбалевіч.

Выступ Эмамалі Рахмона

Эмамалі Рахмон на саміце ў Астане выказаў наступнае:

«Мы хочам, каб нас паважалі. Дзе мы нешта парушылі? Дзесьці не так павіталіся? Мы заўсёды паважалі інтарэсы свайго галоўнага стратэгічнага партнёра (у асобе Расійскай Федэрацыі. — НН). Мы хочам, каб нас паважалі… Не трэба ў нас шмат грошай укладаць. Уладзімір Уладзіміравіч, просьба да вас, каб не было палітыкі да краін Цэнтральнай Азіі як да былога Савецкага Саюза».

«Тут два важных моманты. Па-першае, агульная сітуацыя вакол вайны ва Украіне, якую Пуцін абгрунтоўваў тым, што распад СССР быў несправядлівым і постсавецкія межы Расія цяпер лічыць няправільнымі, — заўважае Карбалевіч. — Гэта насцярожыла ўсіх лідараў постсавецкіх краін.

Ну і сама па сабе няўдалая вайна Пуціна: гэта таксама дадало жарсці ў адносіны Расіі з дзяржавамі постсавецкай прасторы. Асабліва далучэнне да Расіі ўкраінскіх абласцей — гэта выклікае дыскамфорт у постсавецкіх лідараў.

Таму тое і выліваецца ў публічныя заявы. Раней былі заявы ад прэзідэнта Казахстана Такаева, цяпер вось заява Рахмона.

Эмамалі Рахмон

Другі момант — нядаўні канфлікт паміж Таджыкістанам і Кыргызстанам. У выніку яго, мяркую, засталіся незадаволенымі абодва бакі, якія цяпер маюць прэтэнзіі на адрас Расіі і АДКБ. Маўляў, што гэта такое, саюзнікі паміж сабою ваююць, але ніхто не можа ўмяшацца і нейкую справядлівасць устанавіць.

Прэзідэнт Кыргызстана Жапараў нават не паехаў на нефармальны саміт у Пецярбургу, дзе віншавалі Пуціна з юбілеем. Гэта смелы дэмарш з боку Жапарава — я думаю, што яго запрашалі, як і ўсіх астатніх. Але не прыехаў Жапараў і не прыехала прэзідэнтка Малдовы Мая Санду. І пасля Кыргызстан адмовіўся ад вучэнняў АДКБ.

А цяпер свой дэмарш зрабіў і Рахмон».

Аналітык мяркуе: прамова Эмамалі Рахмона была накіраваная на замежную аўдыторыю. Яна сапраўды мела вялікі рэзананс і нарабіла шуму.

«Гэта, магчыма, таксама сігналы Кітаю. Жаданне прадэманстраваць, што Таджыкістан гатовы да кітайскага ўплыву, — адзначае Валер Карбалевіч. — Для Пуціна слухаць усё гэта відавочна было непрыемна.

Пуцін падчас прамовы Рахмона

Але за заявамі Рахмона пакуль няма ніякіх дзеянняў — а для Расіі сёння важныя дзеянні, а не заявы. І зараз Расіі ў цэлым не да гэтага — яна надта моцна захрасла ва Украіне і балоце вайны, таму не думаю, што Рахмону і Таджыкістану варта чакаць нейкіх наступстваў пасля гэтай прамовы».

Але вайна ва Украіне нанесла моцны ўдар па постсавецкай інтэграцыі, па ўсіх інтэграцыйных аб’яднаннях, якія ініцыявала Расія, адзначае Карбалевіч. І цяпер усе лідары СНД будуць яшчэ больш насцярожана рэагаваць на прапановы паглыблення інтэграцыі ці стварэння наднацыянальных органаў. 

«Бо сённяшняя Расія, з аднаго боку, ужо не такі моцны чыннік падтрымкі, яна цяпер сама не ў вельмі добрым стане. Але пры гэтым, з другога боку, яна можа быць і пагрозай, — кажа Валер Карбалевіч. —

Расія доўгі час падтрымлівала постсавецкія дзяржавы і эканамічна, і энергетычна, чаму з ёй заўсёды намагаліся падтрымліваць адносіны. Нафта і газ па льготных цэнах, зброя па льготных цэнах… Цяпер жа гэты фактар падтрымкі змяншаецца, але павялічваецца фактар пагрозы. Ідэі пра нясправядлівы распад СССР вельмі насцярожваюць. І Расія хутка нясецца на скалы, на айсберг — гэта патэнцыйная пагроза, якую добра адчуваюць постсавецкія лідары. Таму я прагназую, што з далейшымі інтэграцыйнымі працэсамі на постсавецкай прасторы ўзнікнуць вялікія праблемы».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Миклухо-Макконахи/адказаць/
19.10.2022
Максим Дизайнер,
 пооблизывайся на местных красавиц --- похоже,писал подросток в пубертатный период
0
Железный Дровосек /адказаць/
19.10.2022
Максим Дизайнер Из чего-чего вылезти? На кого облизываться? Кто на ком стоял? Потрудись свои мысли формулировать яснее.
2
Жора/адказаць/
23.10.2022
По-русски правильно писать Таллин (а не Таллинн), Алма-Ата (а не Алматы), Белоруссия (Беларусь — это трактор), поехать на Украину (а не в Украину), Киргизия (а не Кыргызстан), Молдавия (а не Молдова) независимо от того, что думают по этому поводу жители указанных мест.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера