Знайсці
14.10.2022 / 17:40РусŁacБел

Парафіянам Чырвонага касцёла забаранілі маліцца і ў парафіяльным доме

Вернікам парафіі Чырвонага касцёла забаранілі маліцца і ў парафіяльным доме. Як стала вядома «Хрысціянскай візіі», улады запатрабавалі спыніць службы.

Фота Віктара Ведзеня

Па звестках «Хрысціянскай візіі», развітальная імша, якую 12 кастрычніка цэлебраваў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, стала апошняй. Улады запатрабавалі спыніць службы. У памяшканні адразу пасля інцыдэнту з «пажарам» 26-га верасня адключылі электрычнасць, ваду і ацяпленне.

«Ад абшчыны запатрабавалі вызваліць памяшканне да 13 кастрычніка і вярнуць камплект ключоў КУП «Мінская спадчына», — паведамляе «Хрысціянская візія».

Як стала вядома, прычынай фактычнай забароны на правядзенне малітваў у парафіяльным доме (плябаніі) стала тое, што будынак пазбаўлены вады, цяпла і электрычнасці, бо з'яўляецца часткай адзінага з касцёлам комплексу і звязаны з ім агульнымі інжынернымі сеткамі.

Яшчэ 5 кастрычніка кіраўнік «Мінскай спадчыны» Аляксандр Кохан накіраваў ліст «Аб эксплуатацыі будынка» пробашчу Чырвонага касцёла кс. Уладзіславу Завальнюку. Паколькі будынак касцёла выведзены з эксплуатацыі, падобныя ж крокі зробленыя і ў дачыненні да плябаніі.

У канцы верасня ўлады скасавалі дамову карыстання Чырвоным Касцёлам з супольнасцю «Рымска-каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены». Адпаведнае апавяшчэнне атрымалі касцельныя ўлады. Да 12 кастрычніка вернікі павінны былі пакінуць будынак.

Чытайце таксама:

Біскуп Касабуцкі ксяндзу Завальнюку: На здымках падаецца, што вы адзін. Але вы не адзін

Вернікам на чале з ксяндзом Уладзіславам Завальнюком сілавікі заміналі маліцца на прыступках зачыненага Чырвонага касцёла

Улады забіраюць у вернікаў Чырвоны касцёл. Што будзе далей?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
19
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930