Знайсці
16.10.2022 / 12:225РусŁacБел

«Наша Ніва» шукае карэктара, рэдактара сацсетак, перакладчыка

«Наша Ніва» шукае 1) карэктара (беларуская мова), 2) сацсетачніка, 3) перакладчыка (з англійскай і, пажадана, яшчэ адной замежнай мовы) на беларускую.

Патрабаванні для карэктара: хуткадзейнасць, педантызм і любоў да мовы. Выдатны ўзровень валодання беларускай мовай — само сабою.

Патрабаванні для сацсетачніка: хуткадзейнасць, уменне бачыць важнае, інтрыгоўнае ў навінах, добрая беларуская мова. Уменне працаваць у графічных рэдактарах — вялікі плюс. Кампетэнтнасць у той ці іншай сферы — таксама плюс.

Патрабаванні для перакладчыка: перакладчыцкі талент, дасканалае валоданне беларускай мовай, хуткадзейнасць. Кампетэнтнасць у той ці іншай сферы — таксама плюс.

На ўсіх пасадах магчымая аддаленая праца. Працаваць знутры Беларусі немагчыма — занадта рызыкоўна гэта на гэтым гістарычным этапе. На ўсіх пасадах цэнім гатоўнасць працаваць без лімітаў часу. Кандыдатуры студэнтаў вітаюцца, пры ўмове гатоўнасці працаваць з поўнай аддачай.

Просьба высылаць максімальна падрабязнае рэзюмэ на мэйл [email protected].

У рэзюмэ пазначайце спасылкі на свае старонкі ў сацсетках.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Рупрэхт/адказаць/
15.10.2022
Дульсенея,
чаму б не паспрабавать на кандыдатуру карэктара?
0
Дульсінея/адказаць/
15.10.2022
Рупрэхт, кандыдатура карэктара? Дзякуй, паважаны кнехт, ці кароль, цікавая прапанова. Але не маё гэта пакліканьне, паважаны кнехт, ці кароль. Нават сваё напісаньне не карэктую, часьцяком бачу, што трэба, але не вяртаюся ўжо. :)
1
иди мой мой тортик/адказаць/
15.10.2022
а "дульсенея" - это от слова "дуля" и словосочетания "синие пальцы"?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера