Знайсці
29.09.2022 / 21:5012РусŁacБел

Блогеры-мільённікі масава выязджаюць з Расіі. Адзін з іх раней крычаў, што «ракет хопіць на ўсіх»

Па расійскіх тэлеграм-каналах пачалі распаўсюджваць спіскі «здраднікаў» — блогераў, якія вырашылі выехаць з Расіі, каб пазбегнуць мабілізацыі. Сярод іх і тыя, хто актыўна працаваў на пуцінскую сістэму.

Юлій Анешка («Юлік»)

Фота: сацсеткі

Учора ў сеціве з'явіліся паведамленні пра тое, што блогер Юлій Анешка («Юлік») выязджае з краіны і стаіць у чарзе ў пункце пропуску «Верхні Ларс» на мяжы з Грузіяй.

А Юлік, між тым, рэкламаваў чарговае пераабранне Пуціна ў 2018 годзе у праекце «Ленты.ру» «Хто твой кандыдат?». 

Вокладка роліка. Пазней Юлій выдаліў яе са свайго канала

Наконт «спецаперацыі» 29-гадовы Юлік публічна не выказваўся. Але ў адным са стрымаў з іншым блогерам ён сказаў, што «ў краіне, у якой ракет болей, чым жыхароў іншай краіны, геаграфію ведаць не трэба, бо ракет хопіць на ўсіх».

Міхаіл Лазуцін («Леў супраць»)

Фота: сацсеткі

27-гадовы Міхаіл Лазуцін (не блытаць з лукашэнкаўскім прапагандыстам Андрэем Лазуткіным) — выхадзец з асяродку расійскіх ультраправых.

Яго першай ідэяй быў «рух» «Леў супраць педафілаў», у якім ён капіяваў акцыі расійскага неанацыста-нябожчыка Максіма «Цесака» Марцінкевіча з яго «Акупай-педафіляй». У сваіх відэа Леў змушаў педафілаў прыніжацца. Аднаму чалавеку тыкаў сабачымі геніталіямі ў твар. У аднаго з педафілаў, які аказаўся не педафілам, адабраў грошы і тэлефон, за што на яго ледзь не завялі крымінальную справу.

Пасля гэтага Лазуцін стварыў «Федэральны рух «Леў Супраць» (Леў, бо ён Леў па знаку Задыяка) — ініцыятыву па барацьбе з распіццём алкаголю і курэннем у недазволеных месцах. Ëн здымаў відэа, як ён падыходзіць да розных людзей, якія п'юць ці кураць дзе не трэба, і чапляецца да іх. З ім разам ходзяць некалькі дужых хлопцаў, якія абараняюць яго, каб яму не прыляцела ў адказ.

Спачатку ў ягоныя «рэйды» разам з ім хадзілі ўдзельнікі ультраправаслаўнага — хоць сам Лазуцін па бацьку Джэмалавіч — руху «Сорак саракоў» (СС). У 2014 годзе гэтыя праваслаўныя фундаменталісты ўдзельнічалі ва ўкраінскіх «Антымайданах», гуртаваліся вакол Ігара Гіркіна, а ў 2021-м адзначыліся крытыкай вакцынацыі ад кавіду з распаўсюдам розных канспіралагічных тэорый.

Толькі з 2014 па 2015 гады рух Лазуціна атрымаў крамлёўскіх грантаў на больш чым 12 мільёнаў расійскіх рублёў.

Фота з сайта «прэзідэнцкіх грантаў» Расіі

З часам ягоны канал пачаў губляць папулярнасць і ён вырашыў «абвастраць». «Леў» з кампаніяй распачыналі бойкі. Падчас гэтых боек людзі часта атрымлівалі цяжкія траўмы, пад раздачу траплялі пенсіянеры, абсалютна цвярозыя інваліды, дзеці і жанчыны. Расійская паліцыя на ўсё гэта не рэагавала, што сведчыць пра магчымую сувязь Лазуціна з уладамі. 

Пра вайну ён на сваіх старонках нічога не казаў, але ў адным з відэа ён выступае супраць чалавека, які кажа, што «якога х** мы забылі ва Украіне» і кажа, што «ў вайскоўцаў РФ такое прызванне (ісці на вайну — НН), як у пажарных тушыць пажары».

Мікалай Собалеў

Фота: сацсеткі

Мікалай Собалеў — 29-гадовы блогер, бізнэсовец і спявак.

Собалеў паўдзельнічаў у перадвыбарчай рэкламе мэра Масквы Сяргея Сабяніна. Тады дзясяткі расійскіх блогераў кінуліся рэкламаваць тое, як «расквітнела Масква пры мэру Сабяніне». Собалеў пасля сцвярджаў, што «не ведаў», што яго ролік будзе скарыстаны ў такіх мэтах.

У 2017 годзе ён удзельнічаў у прапагандысцкай сустрэчы з ультракансерватыўным міністрам культуры Расіі Уладзімірам Мядзінскім.

Мядзінскі з блогерамі. Собалеў шосты злева. Фота: wikireality.ru

А ў маі бягучага года ў інтэрв'ю заявіў наступнае:

«Наша Радзіма не даруе пакаяння. Гэта ўсім было сказана! <…> Чаго Расія не даруе — гэта пакаяння. Вось гэтага «сорамна быць рускім». Цяпер Расія для гэтых людзей зачыненая».

Там жа ён запэўніваў, што «ў яго не было думак выехаць з Расіі» і казаў, што «будучыня Расіі залежыць ад вынікаў спецаперацыі».

Удакладненне. Чытачы «Нашай Нівы» падказалі, што Собалеў ад самага пачатку вайны займае антываенную пазіцыю. У пачатковай версіі артыкула пра гэта не гаварылася.

Юрый Хаванскі

Фота: сацсеткі

32-гадовы Хаванскі — блогер, рэпер і комік, які праславіўся скандальнымі выказваннямі і выхадкамі. Але ён паўдзельнічаў і ў крамлёўскіх праектах.

У 2018 годзе, акурат перад чарговым пераабраннем Пуціна, ён выпусціў кліп «Сэкс, бухло, расійскі рэп», у якім агітаваў моладзь ісці галасаваць. Гэта таксама аказалася кліпам для праекта «Хто твой кандыдат?». Пасля таго як ад Хаванскага пачалі масава адпісвацца, а многія блогеры асудзілі ягоны ўчынак, ён пачаў сцвярджаць, што «на ім проста захацелі адпрацаваць бюджэт» і ён «не будзе раіцца з адкідамі, якім ён нічога не павінен».

Фота: tjournal.ru

Ужо ў 2019 годзе Хаванскі стаў памочнікам самага маладога дэпутата Дзярждумы Расіі Васілія Уласава. Той праславіўся, сярод іншага, тым, што прапанаваў дазволіць іпатэку з 14 гадоў. Тады Хаванскі заявіў, што псеўдаапазіцыйная Ліберальна-дэмакратычная партыя Жырыноўскага — «самая прагрэсіўная партыя».

Але ў 2021 годзе Хаванскі трапіў у няміласць. 9 чэрвеня 2021 года яго арыштавалі па сфабрыкаваных абвінавачаннях — быццам бы ён у 2018 годзе выканаў песню, якая «апраўдвае тэрарызм». Але насамрэч ён выканаў песню ў 2012 годзе, калі такога закона не існавала. Праз грамадскі рэзананс гісторыя скончылася нічым: у снежні яго выпусцілі з СІЗА, а ў ліпені справа развалілася.

Праўда, у інтэрв'ю Ксеніі Сабчак пасля выхаду з СІЗА Хаванскі абцякальна нямякнуў на тое, што не падтрымлівае вайны супраць Украіны і заявіў, што «свабоды слова ў Расіі мы болей не пабачым». З пачаткам мабілізацыі ён выехаў у Сербію.

Гусейн Гасанаў

Фота: сацсеткі

28-гадовы Гасанаў — адзін з самых папулярных блогераў Расіі. На ягоны інстаграм падпісаныя больш за 20 мільёнаў чалавек. Палітыкі ён пазбягаў, таму ў палітычных скандалах не замяшаны, акрамя таго, што на ягонае пытанне пра блакаванне тэлеграма ў Расіі «знянацку» адказаў асабіста Пуцін. Галоўная прэтэнзія да яго з боку грамадства ў тым, што ён ашуканец.

Першы гучны скандал адбыўся ў 2019 годзе. Тады ён правёў «розыгрыш» аўтамабіля за некалькі соцень тысячаў даляраў. Пасля розыгрышу выявілася, што аўто не новае, дзяўчына, якая яго выйграла — падстаўная асоба, а аўтамабіль проста прадалі. Такіх фэйкавых розыгрышаў ён зрабіў некалькі, і нават зладзіў фэйкавыя курсы.

Таксама Гасанава вінавацяць у накрутцы падпісантаў, бо на яго падпісаныя некалькі мільёнаў пустых або «арабскіх» акаўнтаў.

Яшчэ з Расіі выехалі комік і прадзюсар Аляксандр Гудкоў і блогеры Максім Галапалосаў («Макс +100500») — але яны як асудзілі вайну ва Украіне, гэтак і не былі замяшаныя ў крамлёўскіх праектах, а Гудкоў нават выпусціў моцны кліп «Я вузкі», у якім паглуміўся з расійскіх ура-патрыётаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
23
Ха-ха
58
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
22
3
Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся /адказаць/
30.09.2022
Гэта не наша вайна, але ракет хопіць, крым - наш, можам паўтарыць. Нічога не зьмянілася ў расейцаў, імперыялісты тыя шчэ
4
Максим Дизайнер/адказаць/
30.09.2022
Две дочки моего знакомого полкана ГБ, на заслуженной пенсии в 45 лет, сидят в Варшаве со своим жильем. Причем обе ни умом ни интеллектом сильно не отличались. Еще одни родственники слуги народа продают огромную квартиру в центре Минска, и уже делают ремонт в доме в Испании. А вы дальше в европейские сказки и санкции верьте.
0
Двенадцатая ночь /адказаць/
04.10.2022
Максим Дизайнер Хорошо,что литовцы,поляки,чехи,латыши и куча остальных спокойно и методично вернулись туда,где всегда и были—в Европу,причём под крики русских,что их там никто не ждёт. Это не сказки,в сказки только дурачки верят.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930