Знайсці
29.09.2022 / 16:15РусŁacБел

У Горках мужчына знайшоў «аўтаручку», якая страляе, і параніў сябе ў жывот

У Горацкі РАУС Магілёўскай вобласці ад работнікаў мясцовай бальніцы паступіла паведамленне пра пацыента, які паступіў з дыягназам «агнястрэльнае раненне ў жывот». Высветлілася, што 66-гадовы мясцовы жыхар стрэліў у сябе з самаробнай прылады, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Па словах пацярпелага, ён знайшоў у сваёй гаспадарчай пабудове патроны і металічны прадмет, падобны да аўтаручкі. Гэтыя прадметы раней належалі яго бацьку.

«Праз дзень-два, ужыўшы спіртное, пенсіянер вырашыў выпрабаваць знаходку: уставіў ў металічную прыладу патрон і паспрабаваў зрабіць з яе стрэл. Калі гэтага не адбылося, мужчына павярнуў прыладу ствалом да сабе, і ў гэты момант яна стрэліла. Грамадзянін атрымаў раненне ў жывот», — расказала экспертка Магілёўскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Юлія Асіпёнак. 

Балістычная экспертыза ўстанавіла, што стрэліў прадмет, выраблены саматужным спосабам у форме аўтаручкі, якая страляе. Фактычна ён з'яўляецца гладкаствольнай агнястрэльнай зброяй. Патроны да яго аказаліся завадскімі.

Па гэтым выпадку заведзена крымінальная справа.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
29
Ха-ха
8
Ого
9
Сумна
2
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930