Знайсці
29.09.2022 / 13:141РусŁacБел

Крэмль заўтра правядзе цырымонію анексіі ўкраінскіх тэрыторый

Заўтра ў Крамлі пройдзе цырымонія падпісання дамоваў пра «далучэнне да Расіі» акупаваных тэрыторый Украіны.

Гэта пацвердзіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Дамовы будуць падпісаныя прадстаўнікамі акупацыйных уладаў Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей.

На ўрачыстае мерапрыемства, якое пачнецца а 15-й гадзіне па маскоўскім часе, атрымалі запрашэнні дэпутаты Дзярждумы.

Адзначым, што нядаўна на акупаваных тэрыторыях прайшлі так званыя «рэферэндумы», што само па сабе з'яўляецца парушэннем міжнароднага права. Увесь свет не прызнаў вынікаў гэтага фарсу, паколькі значная частка мясцовых жыхароў выехала з акупаваных тэрыторый. Ды і ніякага празрыстага сумленнага галасавання не было. «Рэферэндумы» праходзілі ва ўмовах развязанай агрэсіі Расіі супраць Украіны, ахвярамі якой, паводле розных ацэнак, сталі ад дзясяткаў да соцень тысяч чалавек. Мільёны ўкраінцаў сталі бежанцамі і ўнутранымі перасяленцамі.

Анексія тэрыторый адбываецца на фоне абвешчанай мабілізацыі ў Расіі, а таксама пагроз расійскіх чыноўнікаў ядзернай зброяй.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
25
0
Мойша/адказаць/
29.09.2022
Падавяцца яны імі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930