Знайсці
21.09.2022 / 18:28РусŁacБел

Журналіста «Свабоды» Алега Груздзіловіча выпусцілі раней тэрміну

21 верасня 63-гадовы Алег Груздзіловіч, якога асудзілі на 1,5 года зняволення, выйшаў на волю з магілёўскай калоніі №15. Груздзіловіч прабыў за кратамі амаль 9 месяцаў, піша «Радыё Свабода».

У калоніях таксама застаюцца іншыя журналісты «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык і Ігар Лосік.

«У Алега скралі час, пакуль ён быў несправядліва зняволены, які ён і яго сям’я ніколі не вернуць, і я вельмі шчаслівы, што цяпер ён уз'яднаецца са сваёй жонкай і іншымі блізкімі, — сказаў прэзідэнт «Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода» (RFE/RL) Джэймі Флай. — Я ўдзячны прадстаўнікам міжнароднай і праваабарончай супольнасці за няспынную падтрымку ў справе Алега, але наша праца не скончаная. Ігар Лосік і Андрэй Кузнечык таксама павінны быць неадкладна вызваленыя».

3 сакавіка 2022 года Груздзіловіча асудзілі на паўтара года пазбаўлення волі нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў і ўдзел у іх.

Паводле інфармацыі «Радыё Свабода», Груздзіловіч адразу пасля вызвалення пакінуў Беларусь.

Алега Груздзіловіча адпусцілі раней за вызначаны яму тэрмін. У гэтым вызваленні былога журналіста «Радыё Свабода» бачыцца жаданне лукашэнкаўцаў паслаць сігнал Злучаным Штатам.

Адразу пасля вызвалення Груздзіловіч даў першае інтэрв'ю, з якога стала вядома, што ён падпісаў прашэнне аб памілаванні, хоць віны сваёй у ім, як сцвярджае, не прызнаваў.

 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930