Знайсці
19.09.2022 / 12:103РусŁacБел

Законапраект аб грамадзянстве паступіў у парламент, чакаецца праект закона аб амністыі

Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні рады Палаты прадстаўнікоў.

«У Палату прадстаўнікоў ужо паступіў законапраект аб грамадзянстве, чакаецца праект закона аб амністыі. Гэта тыя пытанні, якія цяпер маюць асаблівае гучанне, закранаюць нацыянальную бяспеку нашай дзяржавы. Таму дэпутатам трэба вельмі ўзважана і ўважліва паглядзець іх праз прызму забеспячэння стабільнасці і спакою ў грамадстве», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

6 верасня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, на якой абмяркоўваліся змены ў закон аб грамадзянстве, якія дазваляюць пазбаўляць яго беларусаў, якія з'ехалі з краіны, а таксама амністыя для асуджаных па «палітычных справах», якую збіраюцца прымеркаваць да Дня народнага адзінства.

Чытайце таксама:

Дракахруст: Ранейшыя амністыі былі на пару тыдняў пасля дат. Магчыма, і цяпер так будзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
выпускнік іезуіцкага калегіума/адказаць/
19.09.2022
А чым ячшэ зайаюцца "дэпутаты", акрамя таго, што "ўважліва глядзяць" на законы, якія ім спускаюць з Адміністрацыі? Што вы там робіце, за што вы грошы неблагія атрымліваеце? То бок бла-бла-бла, "ўважліва паглядзелі" і 99,9% прагаласавала За. Дзе яшчэ знойдзеш такую халяву?
19.09.2022
Чего у них всех взгляд такой... неумный?
20.09.2022
SHOS, потому что они не умные, а исполнительные. Очевидно же
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера