Знайсці
01.09.2022 / 14:07 25

На сустрэчы з Лукашэнкам кадэт смела выступіў па-беларуску і заклікаў ганарыцца беларускім

Навучэнец Віцебскага кадэцкага вучылішча Захар Аўчыннікаў гаварыў пра слаўнае мінулае Беларусі і, хоць моцна хваляваўся, сумленна адказаў на пытанні Аляксандра Лукашэнкі пра Другую сусветную вайну і СССР.

«У нашай гісторыі была невераемная колькасць поспехаў. Давайце ўспомнім тую ж Біблію, надрукаваную Скарынай. Адна з першых Біблій, надрукаваных у Еўропе была на нашай мове, — сказаў Захар Аўчыннікаў. — Гэта цудоўна, вы ўдумайцеся, у канцы 16 стагоддзя ў нас была такая колькасць варштатаў для друкавання, якой маглі зайздросціць многія краіны Еўропы», — сказаў хлопец-кадэт.

Аўчыннікаў таксама ўспомніў свайго земляка з Мёршчыны Генрыка Дмахоўскага і Ігната Дамейку, якога шануюць і ў Беларусі, і ў Чылі.

«Давайце ўспомнім нашы сучасныя поспехі, той жа БелАЗ, як ім не ганарыцца. Той жа Сафійскі сабор, адзін з трох пабудаваных у ХІ стагоддзі, адзін з першых мураваных. Ды наогул наша архітэктура, яна ўнікальная. У нас спляталіся гэтыя рысы Усходу і Захаду, і наогул, гэта адлюстроўваецца ва ўсей нашай творчасці. Беларусы імкнуліся захаваць сваю ўнікальнасць», — сказаў Захар Аўчыннікаў.

«Я ганаруся ўсім нашым народам, што праслаўлялі нашу зямлю, пачынаючы ад Ізяслава, Брачыслава, Рагнеды. Давайце ўспомнім тую ж Еўфрасінню Полацкую. Адна з першых асветніц на тэрыторыі Усходняй Еўропы, адкрывала школы, выхоўвала дзяцей, дапамагала дзяўчатам. Асветніцтва ў ХІ стагоддзі, вы ўдумайцеся», — сказаў кадэт Аўчыннікаў.

«Кіравала і раіла мужыкам, якія ўзначальвалі суседнія княствы. Было-было. Адкажы на пытанне: а для цябе асабіста Вялікая Айчынная вайна і развал Савецкага Саюза, гэта што? Як ты разумееш гэта?» — перабіў яго Аляксандр Лукашэнка.

«Вялікая Айчынная вайна — гэта страшная трагедыя для нашага народа. На жаль, многія войны, як Першая сусветная, Напалеонаўская войны прыводзілі да таго, што беларусы ваявалі адзін з адным, забівалі адзін аднаго, гэта страшна, — адказаў навучэнец.

— Загінуў кожны трэці. Я працаваў са спісамі, уводзіў у АДБ, гэта была даследчая праца, якая выйграла на рэспубліцы, я бачыў гэтыя прозвішчы, гэтыя сем'і, вось ты чытаеш проста спісы ахвяр, лічбы, «невядомы», «невядомы», «невядомы», а тут чытаеш дакументы з расійскага архіва, а там сям'я, бацька, маці, сыны — страшна, Вялікая Айчыннай вайна».

«Вялікая Айчынная вайна для цябе асабіста, калі беларус забіваў беларуса?» — зноў спытаў Аляксандр Лукашэнка.

— Не, у першую чаргу гэта мужнасць нашага народа, храбрасць, людзі, якія вярнуліся і вызвалілі гэту зямлю, яны разбілі самую страшную навалу ў Еўропе, тых людзей, якія не лічылі, што большасць насельніцтва мае права на жыццё. Якая павінна быць мужнасць, каб не здацца, каб працягваць барацьбу і ўрэшце перамагчы, — адказаў кадэт Аўчыннікаў.

«Скажы, калі ласка, мы маглі пазбегнуць гэтай вайны?» — спытаў Лукашэнка.

— Пазбегнуць вайны было можна, але ўвогуле сусветнае грамадства, як і Савецкі Саюз, не надта імкнуліся аб'яднацца. Той жа Савецкі Саюз звяртаўся да краін Захаду, але супярэчлівыя былі бакі, калі трэба было аб'яднацца, то яны не аб'ядналіся і прыйшлося заплаціць вялікую цану, каб зразумець гэта, і на жаль, гэта многія забываюць.

Перамозе радаваліся ўсе, усе змагаліся, усе былі разам, а цяпер мы зноў ідзём невядома куды.

Але мужнасць беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны — гэта аб'ектыўны факт.

«Ну а Савецкі Саюз?» — працягваў пытаць Лукашэнка.

— Савецкі Саюз — яшчэ больш супярэчлівая з'ява. Таму што Савецкі Саюз вельмі шмат зрабіў для Беларусі, наша прамысловасць — гэта аснова. Але, на жаль, вельмі многа было і памылак у Савецкім Саюзе, і яны прывялі да развалу. Вось ў мяне, напрыклад, па матчынай лініі ёсць людзі рэпрэсаваныя, раскулачаныя. Я ж ведаю, як яны жылі. Яны проста многа працавалі, таму жылі даволі добра», — сказаў Захар Аўчыннікаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
4
Valadzimir / адказаць
03.09.2022
Юзік са станцыі Крулеўшчына, а вось наконт Вашай заўвагі пра тое, што украінскія блогеры адназначна і паважліва называюць беларусаў літвінамі (пра што я не ведаў) узьнікла такая нечаканая думка-гіпотэза.
Пры ўсёй абалваненасьці украінцаў масіраванай агрэсіўнай нацыянал-"славаукраінскай" прапагандай, якая ставіць "украінскую цывілізацыю" ледзь не ў цэнтр сусьветнай гісторыі (а некаторыя з тамтэйшых "гістарычных" версій абсурдныя і нават ідыятычныя, як, напрыклад, пра "украінскае" паходжаньне Ісуса Хрыста і Будды), усё ж у  "глыбіні душы", у калектыўным бессьвядомым украінскага народа, магчыма, ёсьць разуменьне, што яны, украінцы, народ моцны, амбіцыёзны і вольналюбівы, але "бесталковы" і недзяржаўны. І паколькі яны самі не здольны дзяржаўна самаарганізавацца, ім неабходна далучыцца да нейкага зьнешняга моцнага дзяржаватворчага цэнтру. І калі параўнаць тыя дзяржавы, у якія ў розныя часы ўваходзіў гэты народ - Вялікае Княства Літоўскае, Польшча, Масковія-Расея і СССР (а зараз рвецца у Эўропу) - з пункту гледжаньня адпаведнасьці асаблівасьцяў іхнага дзяржаўнага ладу нацыянальнаму менталітэту украінцаў, - то, напэўна, атрымаецца, што найбольш "камфортна", гарманічна і годна украінцам было ў Вялікім Княстве Літоўскім. І калі так, то, магчыма, зараз у украінцаў "у глыбіні душы" ёсьць адчуваньне таго, што нейкае рашэньне выхаду з жудаснага крызісу, тупіку, у якім яны зараз апынуліся, прыдзе да іх з Поўначы, і таму завуць іх літвінамі. Праўда, у гэтага гіпатэтычнага варыянту ёсьць адна праблемка - паўночныя суседзі украінцаў, "мужыцкая нацыя" белоруссов, даўно страцілі сваю літоўскую імперскую самасьвядомасьць, і самі адчуваюць сябе прыгнечанымі правінцыяламі ўсходняй загніваюшчэй імперыі, а частка іх таксама марыць аб "вяртаньні у Эўропу".
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына / адказаць
03.09.2022
Valadzimir, Мне гэтая тэма вельмі блізкая. Я нават пісаў рэкламныя матэрыялы на тэму беларуска-нямецкіх дачыненняў, адзін з якіх, нават, размясціла нямецкая амбасада ў сваім Фэйсбуку. Тэма датычыла дублявання назоваў нямецкіх гарадоў у Беларусі. Якія гэта гарады? Neschwitz – Нясвіж, Rakow – Ракаў, Lepel – Лепель, Pastowe – Паставы,  Hameln – Гомель (аж 2 на Беларусі, іншы – вёска пад Полацкам). Такі паралеляў блізу сотні. Ёсць беларускі горад Слонім, а ў Нямеччыне ёсць таксама горад з канчаткам “-нім” (назву забыўся). Дарэчы, пра “люцічаў” -- у Віцебскай губерні быў горад Люцын герб Пагоню меў, цяпер ён у Латвіі і завецца Лудза! Ну, гэта – коратка, не хачу развівать тэму, якая не датычыць ННіўскага артыкула. 
0
Per aspera / адказаць
27.09.2022
ПО , расказваюць толькі пра ваенна-савецкіх дзеячоу́. Іншых для прапаганды як бы не існуе цяпер
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31