Знайсці
25.08.2022 / 19:5812РусŁacБел

Беларус на чале Беларусі. Вялікі фільм НН пра першага кіраўніка незалежнай РБ Станіслава Шушкевіча, Лукашэнку, Пазняка і 1990-я

Мы публікуем фільм пра Станіслава Шушкевіча 25 жніўня — у дзень, калі Беларусь абвясціла незалежнасць і роля Шушкевіча на бліжэйшыя тры гады стала адной з ключавых у новай дзяржаве. Гэты дзень яшчэ недаацэнены ў беларускім гістарычным календары, але ён яшчэ будзе ацэнены.

Станіслаў Шушкевіч — постаць сусветнага маштабу. Вядомы палітык, значны навуковец і пры гэтым чалавек, моцна адданы Беларусі.

Так складаўся лёс, што Шушкевіч нязменна аказваўся ў эпіцэнтры важных падзей. Яшчэ маладым навукоўцам яго прызначылі суправаджаць амерыканскага перабежчыка Лі Харві Освальда.

Пасля быў Чарнобыль. Гэтая трагедыя стала тэстам на сумленнасць для палітыкаў і навукоўцаў. І Шушкевіч праявіў сябе абсалютна сумленным.

Белавежскія пагадненні змянілі карту свету. ХХ стагоддзе як такое пачалося са стрэлу Гаўрылы Прынцыпа ў Босніі, а скончылася ў Беларусі. І Шушкевіч тады, з усёй уласцівай беларусам асцярожнасцю, выгадаванай страшным вопытам ХХ стагоддзя, вопытам, які апаліў і яго сям’ю, зрабіў усё, каб Беларусь скарысталася сваім гістарычным шанцам. Калі б у 1991 годзе на чале Беларусі стаяў не Шушкевіч, а хтосьці іншы, з іншымі поглядамі, з іншымі прыярытэтамі, то ці была б Беларусь незалежнай?

Ці мог ён зрабіць больш? Ці ёсць яго віна ў тым, што ўладу ў краіне захапіў Аляксандр Лукашэнка, які ператварыў Беларусь у прарасійскую дыктатуру? Што Шушкевіч мог зрабіць інакш? Дзе была непазбежнасць, а дзе яго памылковы выбар? І якім гэты чалавек застанецца ў гісторыі і нашай памяці? Пра гэта — новы фільм «Ток».

00:00 — што ў фільме

02:18 — як сустрэў развал СССР

05:38 — Наталля Радзіна — аб прыездзе Шушкевіча пасля таго, як выйшла з турмы

09:06 — як моладзь успрымала Шушкевіча

10:32 — як сутыкнуліся лбамі з Любоўю Лунёвай

13:25 — як Шушкевіча вынесла на палітычную арэну ў БССР

17:32 — як дапамагла Шушкевічу прынцыповасць у пытаннях чарнобыльскай катастрофы

20:17 — як разваліўся СССР і якая роля ў гэтым Шушкевіча

22:08 — Мілінкевіч — пра беларускае сэрца Шушкевіча і служэнне

25:20 — унучка — пра тое, што падкасіла здароўе Шушкевіча

27:29 — як дапамог маці Наталлі Радзінай

28:09 — пра легендарнае лецішча, дзе ўвесь час нешта будаваў

30:39 — першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі — пра адсутнасць комплексаў у Шушкевіча

32:02 — што любіў есці

32:40 — пра паездкі па амерыканскім аўтабане і прагу да жыцця

35:35 — як сядаў за фартэптяна і граў хуліганскія песні

37:16 — як сталі дзяржаўнымі бела-чырвона-белы сцяг і Пагоня

41:19 — як так сталася, што ў 1994-м Лукашэнка прыйшоў да ўлады

57:54 — пра пасрэднасць Лукашэнкі і Пуціна і постаць Шушкевіча

1:10:32 — як сыходзіў Шушкевіч

1:13:41 — пра паездку на «Народны альбом» і тое, як увесь аўтобус з Шушкевічам фатаграфаваўся

1:22:04 — як пахавалі Краўчука і як — Шушкевіча

1:31:37 — як улады не даюць паставіць лаву побач з месцам пахавання Шушкевіча

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
0
2
Правило буравчика/адказаць/
26.08.2022
Valadzimir, рацыя. Яшчэ ж і ў дарадцах у Шушкевіча Цапкала быў, штатны гэбіст. Супадзеньне, праўда ?
3
Per aspera/адказаць/
26.08.2022
Паглядзеушы увесь фільм скажу, што гэты фільм павінны пабачыць мільён а лепш ТРЫ МІЛЬЁНЫ БЕЛАРУСАУ́. Калі толькі павага да г!старычных асоб у беларусау́ зменіцца, стане цікавы Станіслау́ Станіслававіч і іншыя дзясяткі славутых землякоу́ - тады абавязкова хутка пераможам!
2
Per aspera/адказаць/
26.08.2022
Такі добры фільм пра выдатнага Беларуса, вучонага і палітыка Шушкевіча! Пра найлепшы час пачатку Незалежнасці Беларусі!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930