Знайсці
11.08.2022 / 09:2724РусŁacБел

Дракахруст: Як Пазняк развёў Сахашчыка

Юрый Дракахруст у Фэйсбуку піша пра сітуацыю вакол дамоўленасці Валерыя Сахашчыка і Зянона Пазняка: «Лахоў такія профі, як Зянон, заўсёды разводзілі і будуць разводзіць».

«Чалец пераходнага кабінета Ціханоўскай, падпалкоўнік запасу Валер Сахашчык на канферэнцыі «Новай Беларусі» распавёў пра свае працяглыя размовы з Зянонам Пазняком, пра яго абяцанні падтрымаць аб'яднанне беларусаў, — піша Дракахруст. —

Неўзабаве пасля гэтага Пазняк абрынуўся на канферэнцыю, на яе ўдзельнікаў і наагул выказаў пажаданне, каб «гэтая групоўка была палітычна знішчаная». Ягонае пажаданне было горача падтрыманае вядомым «волатам беларушчыны» Рыгорам Азаронкам.

На першы погляд, відавочная супярэчнасць. Між тым ніякай супярэчнасці няма. Як заўважыў калега Навумчык, Пазняк не абяцаў Сахашчыку падтрымаць аб'яднанне беларусаў «у межах кабінета». У перакладзе на звычайную мову гэта азначае, што Пазняк не супраць, а нават за тое, каб скарыстаць спадара Сахашчыка ў якасці свайго траянскага каня ў межах створанай на канферэнцыі кіроўнай структуры. Спадар Валер па сваім жыццёвым досведзе не ведае, якое гніловішча ўяўляе сабой беларуская палітыка.

Ён альбо зразумее і будзе гуляць па яе правілах, альбо яго з'ядуць з гаўном. Варыянт, што ён, як марыў Пракоп'еў, стане Чэрчылем і задасць свае правілы ёй, мне ўяўляецца малаймаверным. Дый

аўтэнтычны Чэрчыль быў як раз гросмайстрам брытанскай палітыкі, а не навічком у ёй, якім з'яўляецца ў беларускай палітыцы спадар Сахашчык, які зусім дарэмна ганарыцца гэтай сваёй у ёй навічковасцю.

Прыгадваецца, як у 1999 годзе Віктар Ганчар прыдумаў альтэрнатыўныя выбары прэзыдэнта. І здолеў угаварыць удзельнічаць у іх экс-прэм'ера Міхаіла Чыгіра і Пазьняка. Пазняк згадзіўся. Пра хаду таго шоу і свае ацэнкі яго сарамліва прамаўчу.

Але пераможцам быў абвешчаны Пазняк. Які дэзавуяваў тую авантуру як лубянскую падступную інтрыгу. І патлумачыў, што ўзяў у ёй удзел адно для таго, каб выкрыць яе.

Шчырае памкненне Валера Сахашчыка цалкам зразумелае. Але мяркую, што і яго чакае сумны лёс аказацца лубянскім агентам і дурнем.

Усё ж хто б што ні казаў, а Пазняк — прафесійны палітык, палітычная жывёла паводле Арыстотэля. І лахоў, якія дураць галаву сабе і іншым, што, маўляў, яны не палітыкі, а проста міма ішлі і душой за бацькаўшчыну хварэюць, такія профі, як Зянон, заўсёды разводзілі і будуць разводзіць.

Мае ўласныя ацэнкі мэтаў палітыкі палітыка Пазняка я пакіну за дужкамі, яны тут насамрэч і не маюць значэння».

[Першапачаткова пост быў переказаны. Пры пераказе ў адным са сказаў замест «мяркуе Дракахруст» было памылкова напісана «Мяркуе Навумчык». Просім прабачэння за гэтую памылку. Мы замянілі пазней тэкст на арыгінал цалкам. — НН]

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
81
Панылы сорам
101
Ха-ха
22
Ого
18
Сумна
10
Абуральна
66
2
American/адказаць/
11.08.2022
gordon,
Во первых он оказался трусом и быстро сбежал за границу,

 то есть 160 тысяч беларуских граждан сбежавших за границу после событий 20 года тоже трусы? А Света и ее офисный планктон с Латушками и Вечерками которые улепетывали еще быстрее и раньше остальных значит герои и спасители? Вот когда фсбшный бот пишет  белиберду его легко отличить от оацевского хотя вы "один нарот".  ..
5
Zmagar1990/адказаць/
11.08.2022
Отож!, Отож!,
Дракохруст - БЕЛАРУСОФОБ
Для яго няма радзімы, толькі важны яго "востры матер-яльчык
Пазняк Зянон--
эа пошнія 10 год,  стаўся проста  маразматыкам
Палітыкам ён скончым быць пасля правальнага рэфэрэндума 1992
і далей ён УСЁ ПРАВАЛІЎ і ўцёк з Беларусі
Дык які ён "профі" ?
4
American/адказаць/
12.08.2022
Zmagar1990
 і ўцёк з Беларусі
А Света твоя всенародноизбранная не уцекла? Вы ж за нее голосовали а она отлынивает от своих обязанностей. Прохлаждается в Вильнюсе.. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930