Знайсці
13.08.2022 / 16:204РусŁacБел

Што паглядзець. «Курорт» — з пляжнай казкі ў таямнічую гісторыю

Лета — найлепшы час для выхаду серыяла адпаведнай тэматыкі накшталт «Курорта» (Resort). Тым больш, што яго стваральнікі, стрымінгавы сэрвіс Peacock, падышлі да справы небанальна: дадалі да курортнай атмасферы заблытанае злачынства і нечаканыя павароты сюжэта.

Фота: Peacock

Да нейкага моманту «Курорт» выглядае экранізацыяй лёгкага рамана накшталт тых, якія так прыемна чытаць на пляжы ў шэзлонгу. Перад намі два галоўныя героі, Эма і яе муж Ноа, якія прыязджаюць у люксавы мексіканскі гатэль на адпачынак, каб даць свайму шлюбу другое дыханне, піша rogerebert.com.

Гэтыя двое сутыкаюцца з гісторыяй такіх жа турыстаў, якія зніклі ў тым жа рэгіёне 15 гадоў таму, і стваральнікі «Курорта» знаходзяць спосаб расказаць гэтую гісторыю вельмі заблытаным і таямнічым чынам.

Замест выразнага сюжэта ў гэтым серыяле нам часцей прапануюць падказкі, таямніцы ды ўспаміны. У першых серыях Эма і Ноа расказваюць пра двух маладых людзей, што зніклі ў Мексіцы шмат гадоў таму. Эма знаходзіць тэлефон аднаго са зніклых, Сэма. Гэты мабільны раней не бачылі следчыя, і ён звязвае Сэма з іншай зніклай, Ваялет, якая таксама адпачывала ў тым жа гатэлі ў 2007 годзе і таксама знікла падчас моцнага ўрагану.

Эма вельмі жадае высветліць, што здарылася з Сэмам і Ваялет. Яна расказвае мужу пра свае знаходкі, а потым яны разам вывучаюць навіны і паведамленні ў тэлефоне Сэма, каб зразумець карціну падзей.

Дэтэктывам-аматарам, у якіх ператварыліся Эма і Ноа, даводзіцца шмат часу правесці ля закінутага гатэля Oceana Vista Resort. Там яны знаёмяцца з Бальтазарам Фрыасам і Лунай, людзьмі, якія ведаюць загадкавыя сакрэты гэтага месца. Яны працавалі на былога ўладальніка Oceana Vista Resort, эксцэнтрычнага Алекса, пакуль ураган не знішчыў гатэль 15 гадоў таму.

«Курорт» прымушае задаваць усё больш пытанняў і не дае спыніць прагляд пасля адной серыі.

Гэта шоу, не падобнае ні на што іншае, і глядзець серыял даволі цікава, тым больш што яго стваральнікі шмат увагі надаюць дэталям. Эма і Ноа паглыбляюцца ў гісторыю Сэма, Ваялет і курорта, які нібыта іх праглынуў, а серыял тым часам раскрывае сумную рэальнасць іх шлюбу і тое, што наперадзе іх можа чакаць нешта больш вялікае, чым можна сябе ўявіць.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 7,1/10,

Rotten Tomatoes — 86%.

Фільм тыдня: «Мінулай ноччу ў Соха». Чаму яго варта паглядзець

Фільм тыдня: «Паралельныя маці». Новая стужка Альмадовара, якой 9 хвілін апладзіравалі у Венецыі

Што паглядзець. «Змей у Эсэксе» — каханне, тайны і віктарыянскі настрой ад Клэр Дэйнс

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
ластаўка нябёсная/адказаць/
14.08.2022
Жудасьць, навошта я гэта глядзела. Цяпер баюся адна у хаце заставацца. Нельга такое раіць, гэта галавацяпства.
0
Усё так і ёсьць/адказаць/
14.08.2022
ластаўка нябёсная, маеце рацыю, таксама заўважыў, НН як параіць нейкі фільм, дык хоць стой, хоць падай !
2
а можно нескромный вопрос/адказаць/
14.08.2022
Satan, и все сирчики смотрю, и везде тусю.. и ту, и сю.. и доче котлетки готовлю. и все сам, да сам. и как вы все и везде успеваете? у вас куча рабынь и рабов? или вы просто трындеть любите много, а больше и ничего
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера