Знайсці
17.07.2022 / 10:446РусŁacБел

Мова наша. Улад Бумага ці Улад Папера? Як правільна казаць па-беларуску?

Беларускі блогер і спявак Улад А4 выкладае забаўляльныя відэа на ютуб ужо больш за 7 гадоў і за гэты час займеў амаль 41 мільён падпісантаў, але ў беларускамоўным інтэрнэце ўсё яшчэ можна сустрэць няправільна напісанае прозвішча блогера. Дык як усё ж: Улад Бумага ці Улад Папера?

Згодна з моўнай традыцыяй уласныя імёны (а гэта прозвішчы, імёны, назвы геаграфічных аб’ектаў і падобнае) не перакладаюць, але могуць транслітараваць, напрыклад:

Прозвішча літаратурнага героя Джоан Роўлінг — Harry Potter — перакладаецца як «ганчар», але ж па-беларуску герой завецца Гары Потэр. Ягонае імя не перакладзенае, але адаптаванае да беларускай мовы: страціла нехарактэрны падвоены зычны.

Ці іншая вядомая асоба — акцёр Джуд Лоу (Jude Law), ягонае прозвішча азначае «закон». А прозвішча спявачкі Кэці Пэры (Katy Perry) наўпрост перакладаецца як «грушавы сідр». Дарэчы, на гэтым прыкладзе таксама можна заўважыць, як замежнае прозвішча падпарадкоўваецца беларускаму правапісу: знікае лішні зычны, а на канцы -ы, бо гук [р] можа быць толькі цвёрдым.

Такім чынам, прозвішча беларускага блогера (а Бумага — гэта сапраўднае прозвішча, а не псеўданім) варта пакінуць такім, якое яно ёсць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
9
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
17.07.2022
Меня тут захейтили и обозвали дураком за то что я против того чтобы улицу Чевякова называли по белорусски Чарвякова. Переводили от слова "чарвяк")
Хорошо если твоя фамилия Журавлёв. А если Попов или Задов ?

А Рыгоравич встречался с Владом Бумагой. После чего Рыгоравич с подозрением смотрел на свою свиту и вопрошал: "Это точно наш лучший блогер?"
- Да, отвечала свита кивая головой.
"Так он же дурак!" - воскликнул вождь.

К чему я это...  А лучше бы Рыгоравич был блогером!
1
Радар/адказаць/
17.07.2022
Гэта габрэйскае прозвiшча
0
Ружачка/адказаць/
17.07.2022
Inte, вы ня ў тэме. Чарвякова - гэта не пераклад, а якраз трансьлітарацыя. Як вы думаеце ўбачыць прозьвішча Червяков па-беларуску?! Празь е нельга (ч зацьвярдзелы), што абраць: э або а? Э - для запазычаных не з славянскіх моў, для славянскіх аканьне працуе, вось і атрымоўваецца Чарвякова. Гэта ніякі не пераклад. Але дадам яшчэ, што і расейскае прозьвішча паходзіць ад слова чарвяк, скарыстайцеся інтэрнэтам. Нічога абражлівага ў гэтым няма, этымалёгія кажа, што так называлі высокіх, як чарвякоў, людзей
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930