Знайсці
18.06.2022 / 16:48РусŁacБел

«Замест партнёра ўяўляю іншага чалавека. Чаму?» Задаем няёмкія пытанні пра сэкс

Часта ў інтымным жыцці людзі сутыкаюцца з тэмамі, якія не рашаюцца абмеркаваць са сваімі партнёрамі. А некаторыя пытанні ўвогуле застаюцца табуяванымі. Паразмаўлялі з сэкс-кансультанткай Зояй Прышывалкай і даведалася, ці паляпшае якасць сэксу прагляд фільмаў для дарослых і пра што лепш не расказваць каханаму. 

Фота: unsplash.com/@wevibe

Ці трэба расказваць партнёру пра свае сэксуальныя фантазіі? Як гэта рабіць?

«Я прапаную разбіць гэтае пытанне на некалькі. Ці варта размаўляць пра сэкс увогуле? Безумоўна. Таму што пакуль у вас ёсць нейкія веды пра сябе, але яны ўнутры і пра іх ніхто не ведае, знайсці кропкі судотыку з партнёрам будзе складана. У вас ёсць уяўленні аб тым, што вам падабаецца, і ў партнёра таксама — вам трэба знайсці, дзе гэта ўсё перасякаецца», — тлумачыць Зоя Прышывалка. 

Пры гэтым ёсць правілы гутарак пра сэкс. Размовы могуць адбывацца непасрэдна ў самім працэсе альбо па-за яго межамі. У першым выпадку адбываецца сітуацыйнае суправаджэнне сэксу, усё мусіць быць па справе і вельмі коратка. Невербальная камунікацыя тут таксама вітаецца, напрыклад, вы накіроўваеце руку партнёра. 

«Размовы пра сэкс, якія праходзяць не ў самім працэсе, будуць больш прадуктыўныя. Трэба дамовіцца, што ў вас будзе гутарка на інтымную тэму па якім-небудзь пытанні.

Напрыклад, можна выкарыстоўваць такія фразы — «мяне цікавіць гэтая тэма ў сэксе», «у мяне вось так адбываецца, а як у цябе?», «мне хацелася б пра гэта пагаварыць». 

Увогуле стаўцеся да гэтага як да звычайнай размовы.

Проста пра сэкс людзі не навучаны размаўляць. Плюс часта не хапае слоў. Першапачаткова трэба мець у галаве слоўнікавы запас, каб называць часткі цела, працэсы. Калі вам складана вымавіць, то, магчыма, варта напісаць ці паказаць.

Пры гэтым, калі вам непрыемна пра што-небудзь казаць, то гэта так і трэба патлумачыць партнёру.

Напрыклад, «мне страшна, таму што незразумела», «я злуюся, бо на такую ​​тэму не размаўляла», — раіць Зоя. 

Часам на некаторыя тэмы ў сэксе варта размаўляць з дапамогай практыкаванняў для пар. Напрыклад, вы абмяркоўваеце з партнёрам, што новага хацелі б паспрабаваць ці што лічыце абсалютна недапушчальным.

«Прадаюцца спецыяльныя карткі (ці вы можаце самі іх зрабіць), якія вы раскладваеце разам, вызначаючы, што для вас прымальна, а што не. Або карткі з пытаннямі, якія абмяркоўваеце. Гэта расслабляе і вучыць размаўляць пра сэкс», — кажа кансультантка. 

Што тычыцца фантазій у сэксе, то Зоя заўважае, што гэта тэма часта палохае людзей. Быццам тое, пра што яны думаюць, можа адразу стаць рэальнасцю. 

«Або баяцца, што іх нехта паслухае і вырашыць, які ён ці яна ненармальныя.

У нас ва ўсіх ёсць нейкі бэкграўнд сэксуальнага досведу. Уражанні, перажытыя сітуацыі, пачутае адкладаецца ў галаве. На паверхню яно, можа, і не паказвацца, акрамя як праз сны ці фантазіі. Тое, што яны ёсць, яшчэ не значыць, што вы сам такі. Часам нават трэба глядзець метафарычна, пра што тая ці іншая фантазія», — тлумачыць экспертка. 

Чаму важна размаўляць пра сэксуальныя фантазіі? 

«Калі мы прагаворваем гэта, то энергетычны складнік памяншаецца. Думка свярбіць і баліць да таго моманту, пакуль вы не выкажаце яе. Сама дапушчальнасць таго, што такая фантазія можа быць, і тое, як вас з ёй прымае партнёр, гаворыць аб блізкасці.

Калі гэтую фантазію партнёр даў распавесці да канца — гэта значыць, што вы важны для яго чалавек. Адпаведна, узнікае адчуванне таго, што давяраць яму варта», — робіць выснову яна. 

Пра што лепш не расказваць партнёру?

«Я б тут увяла такое паняцце, як дыяпазон сэксуальнай прымальнасці. Гэта пра тое, што ва ўсіх у нас ёсць шырыня таго, пра што і як мы можам размаўляць на кожную тэму. У тым ліку і пра сэкс.

Калі раптам вы трапляеце ў кампанію людзей, у якой гэты дыяпазон вужэйшы, чым у вас, то, магчыма, як ініцыятару такой гутаркі, варта акуратна пытацца. Можа быць, гэта несупастаўляльна з рэлігійнымі, культурнымі поглядамі, напрыклад. І наадварот, калі ў вас дыяпазон вужэйшы, паклапаціцеся пра сябе.

Калі вам прапануюць размовы, да якіх вы не гатовы, то так і варта сказаць. Напрыклад, «я не разумею пакуль, як пра гэта расказваць», «баюся пра гэта гаварыць», «мне непрыемна», — кажа Зоя. 

Сэкс утрох — гэта нармальна?

«Калі вы аб чымсьці дамовіліся з сабой, потым аб гэтым жа з партнёрам і вас абодвух гэта задавальняе, пры гэтым вы не прычыняеце шкоду сабе, блізкаму чалавеку, навакольным, то гэта лічыцца вашай індывідуальнай нормай, — тлумачыць экспертка і прыводзіць прыклад: — 

Калі вам падабаецца займацца сэксам у грамадскіх месцах, але пры гэтым вы не спыталі ў іншых людзей, ці хочуць яны гэта бачыць, то такое не з'яўляецца нормай». 

Не варта забываць, што сэксуальнае дзеянне лічыцца нармальным, калі яно адбываецца па ўзаемнай згодзе.

«Вы задаяце пытанне даросламу, сталаму чалавеку, які можа несці адказнасць за сваё жыццё і бачыць наступствы сваіх рашэнняў. Пры гэтым ён не знаходзіцца ў стане наркатычнага ці алкагольнага ап'янення, а таксама чалавек псіхічна здаровы. Адразу становіцца зразумела, чаму сэкс з дзіця не норма», — расказвае яна. 

Індывідуальная норма — гэта спецыфіка кожнага чалавека. Але, калі вы пачынаеце ад гэтага пакутаваць альбо не можаце займацца сэксам ніяк інакш, а толькі так, як вы ўсталявалі, — гэта не ёсць добра.

Ці паляпшае якасць сэксу прагляд фільмаў для дарослых?

«Кожны чалавек павінен вызначыць для сябе, чаго ён канкрэтна хоча лепей, чым у яго ёсць, — заўважае Зоя. —

У залежнасці ад гэтага ёсць шмат варыянтаў, як можна паглыбляць свае адчуванні падчас сэксу. Прагляд порна ўнясе разнастайнасць ў сэксуальнае жыццё чалавека. Напрыклад, ён можа ўбачыць позы, пра якія раней не ведаў, ці як можна рухацца. І тады, безумоўна, як крыніца пашырэння гэта класна, але толькі ў тым выпадку, калі чалавек разумее, навошта туды пайшоў і што ён хоча атрымаць. 

Калі мы гаворым аб залежнасці ад сэксуальнага кантэнту, то ў такім выпадку будзе складана ўзбудзіцца з рэальным партнёрам у рэальным жыцці і атрымаць задавальненне». 

Замест партнёра падчас сэксу ўяўляю іншага чалавека. Чаму так?

«Гэта пра фантазійны свет, так прасцей. Альбо чалавеку цяжка ісці ў цялесныя адчуванні.

А часам можа быць супрацьлегла — людзі так ратуюцца ад непрыемнага. Магчымы канфлікт з партнёрам, тады ад яго прасцей абстрагавацца, уявіць, што з вамі іншы чалавек», — кажа яна. 

Чытайце таксама: 

«Часам я ўяўляю, як займаюся сэксам і на мяне нехта глядзіць»

«У яго да мяне, мабыць, нічога не было. Проста сэкс». Гісторыі таго, як пераезд паўплываў на адносіны паміж каханымі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера