Знайсці
14.06.2022 / 12:01РусŁacБел

Як сказаць па-беларуску «На словах ты Лев Толстой, а на деле…»?

Адпаведнік вядомаму жаргоннаму выразу шукаюць карыстальнікі беларускага Твітара.

Леў Талстой і Якуб Колас

Пачалося з таго, што папулярны выраз «На словах ты Лев Толстой, а на деле **й простой» вырашылі адаптаваць на ўкраінскую мову. Ідэю падхапілі і беларусы.

Паколькі жаргонная фраза ўтрымлівае ў сабе мат, то і большасць беларускамоўных адпаведнікаў, прапанаваных карыстальнікамі, ідуць з нецэнзурнымі словамі. 

Вось некалькі варыянтаў:

  • На славах Паўлюк Багрым, а на справе — **й з гары.
  • На славах ты Якуб Колас, а на справе **пны волас.
  • Ты на словах Іван Мележ, а на справе **йню мелеш.
  • На словах ты Янка Купала, а на справе танная ш**ава.

Але былі і літаратурныя прапановы. Напрыклад:

  • На славах ты паліт-гуру, а на справе — агентура.
  • Выглядаеш як Адамчык, а па справах — наркаманчык!
  • Думаеш, што Васіль Вітка, але ад цябе ўсім брыдка.
  • Кажа ўсім, што ён змагар, а каламутны, як Макар.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера