Знайсці
27.04.2022 / 18:31РусŁacБел

Ананіч: Украіна два дзесяцігоддзі таму адмяніла смяротнае пакаранне, і вось вынік

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, былая міністарка інфармацыі Ананіч пракаментавала змены ў Крымінальны кодэкс, па якіх беларусаў можна будзе расстрэльваць за замах на акт тэрарызму.

«Доўгія гады меркай «дэмакратычнасці» нашай краіны, яе правы ўвайсці ў так званае кола «цывілізаваных» дзяржаў Рады Еўропы абумоўлівалася ўвядзеннем у нашай краіне мараторыя на смяротнае пакаранне. <…>

Няспынная гібрыдная вайна супраць нашай краіны з непрыхаванай мэтай сцерці Беларусь у геапалітычных жорнах вывела сапраўдную сутнасць калектыўнага Захаду і заакіянскіх куратараў, пры гэтым у Злучаных Штатах, у так званай апоры «дэмакратыі», спраўна працягвае функцыянаваць электрычны стул, а на прыкладзе Украіны, якая два дзесяцігоддзі таму адмяніла смяротнае пакаранне мы, на вялікі жаль, бачым плён «дэмакратыі» і тое, да чаго можа прывесці дзяржавы вось гэта прытрымліванне заходнім інструкцыям», — заявіла дэпутатка.

Варта адзначыць, што смяротнага пакарання няма і ў Расіі, але Ананіч пра гэта чамусьці не згадала.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
37
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
20
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930