Знайсці
03.03.2022 / 12:30РусŁacБел

«Наша Ніва» шукае рэпарцёраў. Вось якія патрабаванні

«Наша Ніва» шукае рэпарцёраў для працы на поўную стаўку (менавіта па поўную).

Умовы: добрая беларуская мова, пражыванне не ў Беларусі (не можам рызыкаваць бяспекай людзей)

Патрабаванні: уменне шукаць інфармацыю, правяраць інфармацыю (не блытайце рэпарцёрства з публіцыстыкай), камунікабельнасць, кампетэнтнасць у той ці іншай сферы, жывасць мыслення, любоў да беларушчыны, гатоўнасць працаваць без лімітаў часу.

Досвед працы не абавязковы, але перавага будзе аддавацца кандыдатам з досведам. Калі вы ніколі не працавалі ў СМІ, шанцаў у вас менш, але, калі ў вас будуць пераканаўчыя аргументы на сваю карысць, будзем разглядаць.

Просьба не турбаваць праз ТГ-бот дадатковымі пытаннямі (мы загружаныя працай), а проста высылаць максімальна падрабязнае рэзюмэ на мэйл [email protected]. У рэзюмэ пазначайце спасылкі на свае старонкі ў сацсетках.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930