Знайсці
06.11.2019 / 21:1922РусŁacБел

«Афіцэры Расіі» знайшлі віну відэагульняў у забойстве салдат у Забайкаллі

Кіраўнік грамадскай ветэранскай арганізацыі «Афіцэры Расіі» Сяргей Ліпавы назваў жорсткія відэагульні адказнымі за расстрэл васьмі салдат тэрміновай службы ў Забайкальскім краі, піша «Коммерсантъ».

Ліпавы выказаў меркаванне, што Раміль Шамсутдзінаў свядома і мэтанакіравана забіў васьмярых таварышаў па службе. Ён заявіў, што ў салдата «змяшалася камп'ютарная рэальнасць з жыццёвай».

Кіраўніца «Камітэта салдацкіх маці» Флера Саліхава ў сваю чаргу прызнала існаванне дзедаўшчыны ў войску, але на яе думку як правіла гэта выкарыстоўваецца для вымагальніцтва матэрыяльных каштоўнасцяў. На яе думку, у астатнім, у расійскім войску добрыя ўмовы. Таксама Саліхава заклікала закрыць інтэрнэт.

25 кастрычніка ў Забайкальскім краі (Расія) салдат Раміль Шамсутдзінаў забіў 8 таварышаў па службе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930