Знайсці
07.08.2012 / 12:288РусŁacБел

Сафія Ратару — Червона рута

Спявачцы — 65.

Мала хто ведае, што сапраўднае прозвішча гэтай культавай спявачкі, якая ў савецкія часы на роўных змагалася за першынство з Пугачовай, не Ратару.

Як Соф’я Ротар яна фігуруе ў тытрах украінскага фільма «Червона рута», дзе здымалася разам з кампазітарам Уладзімірам Івасюком і спеваком Васілём Зінкевічам.

Дадаць да прозвішча «малдаўскі» канчатак спявачцы, народжанай у Чарнавецкай вобласці Украіны, на тэрыторыі колішняй Румыніі, параіла Эдыта П’еха.
Апошняя, полька, што нейкі час жыла ў Францыі, на ўласным досведзе ведала, што невялікая доля «экзотыкі» дапаможа кар’еры.

Пачала Ратару свой творчы шлях у 1962 годзе (калі не лічыць спеваў у царкоўным хоры ў дзяцінстве), у 1964 яна ўжо выступала ў Крамлёўскім палацы з’ездаў, запісвала песні на мовах многіх народаў СССР і краінаў Народнай Дэмакратыі. Пры гэтым

Ратару не рабілася інтэрнацыянальнай (чытай — расейскай) спявачкай, заставалася ўкраінкай. Як «выдатная ўкраінская спявачка» яна яшчэ за савецкім часам выпускала альбомы ў ФРГ і Канадзе.

Музычныя спецыялісты кажуць, што

Ратару ўзбагаціла савецкую эстрадную песню сваім фірмовым прыёмам — спалучэннем акадэмічнага вакала (кантральта) і рэчытатыву.
Спявачка спрабавала сябе ў розных жанрах — ад поп-фолку да хард-року. Галоўны хіт Ратару «Лаванда», што праўда, падазрона нагадвае песню Леанарда Коэна Dance me to the End of Love (ці не праз паездкі ў Канаду?).

Галоўнай суперніцай Ратару ва ўяўленні савецкіх фанатаў была Ала Пугачова. Спрэчкі, хто з іх лепшы, былі такія ж гарачыя, як пазнейшыя высвятленні, хто круцейшы — Шварцэнэгер ці Рэмба.

ЮУ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера