Знайсці
09.07.2012 / 10:29РусŁacБел

«Еўрабачанне-2013» пройдзе ў Мальмё

Песенны конкурс «Еўрабачанне-2013» пройдзе ў трэцім па велічыні горадзе Швецыі Мальмё. Пра гэта ў нядзелю, 8 ліпеня, паведаміў прадстаўнік галоўнага тэлеканала Швецыі Sveriges Television AB (SVT), які будзе адказным за трансляцыю конкурсу.

Па словах арганізатараў конкурсу, заяўку на правядзенне «Еўрабачання» падалі Стакгольм і Мальмё. Апошні быў абраны з-за зручнай інфраструктуры, а таксама таму што менавіта ў ім праводзіцца штогадовы музычны конкурс Melodifestivalen і адбор на «Еўрабачанне».

Мальмё як горад, які прымае «Еўрабачанне», абавязаны будзе забяспечыць дэлегацыі жытлом, дапамагчы з размяшчэннем прэсы, арганізацыяй прэс-канферэнцый і стварэннем фан-зонаў. «Еўрабачанне-2013» будзе праводзіцца на пляцоўцы пад назвай Мальмё Арэна. Яна была пабудаваная ў 2008 годзе і змяшчае 15500 гледачоў.

У Мальмё жыве 664000 чалавек. У 1992 годзе горад ужо прымаў у сябе «Еўрабачанне».

Швецыя атрымала права правесці «Еўрабачанне-2013» дзякуючы перамозе сваёй прадстаўніцы Ларын. У 2012 годзе на конкурсе ў Баку яна набрала 372 балы за песню «Эйфарыя».

Lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031