Знайсці
12.04.2011 / 10:093РусŁacБел

Хроніка выбухаў у Беларусі: 1997-2011

Выбух у мінскім метро ўжо не першы ў Беларусі ў апошнія гады. TUT.BY узгадвае папярэднія падобныя інцыдэнты.

Выбух у мінскім метро ўжо не першы ў Беларусі ў апошнія гады. TUT.BY узгадвае папярэднія падобныя інцыдэнты.

1997: Хваля выбухаў па краіне

1 кастрычніка 1997 года ў пад’ездзе ўласнага дома ў Магілёве быў забіты старшыня дзяржкантролю па Магілёўскай вобласці Яўген Мікалуцкі. Закладзеная ў смеццеправод бомба была прыведзена ў дзеянне з дапамогай радыёсігнала. У афіцыйным некралогу канстатавалася, што Мікалуцкі «загінуў у выніку тэракта». Трох магілёўцаў, абвінавачаных у арганізацыі забойства, асудзілі. Чацвёрты, маёр КДБ у адстаўцы, згодна з афіцыйнай версіяй, наклаў на сябе рукі ў следчым ізалятары Магілёўскага УУС.

Пасля суду, які адбываўся пры зачыненых дзвярах, Ала Мікалуцкая, якая падчас выбуху знаходзілася побач з мужам, заявіла: «Я ведаю, што заказчык ходзіць на волі… Забойства майго мужа — гэтае палітычнае заказное забойства».

Потым у прэсе з’явілася неафіцыйная інфармацыя, нібыта ў сейфе чыноўніка былі знойдзены вялікія грошы, а забойства насіла «камерцыйны характар».

Характэрна, што ў тым жа 1997-м па Беларусі пракацілася цэлая хваля выбухаў: на газакампрэсарнай станцыі Крупкі Мінскай вобласці, газаправодзе Таржок-Мінск-Івацэвічы, у судах Савецкага раёна Мінска і Мінскага раёна Заслаўля, а таксама ў пад’ездзе жылога дома на сталічнай вуліцы Авакяна. Ніхто не пацярпеў, а адказнасць за выбухі на сябе бралі дзве неідэнтыфікаваныя арганізацыі — «Беларуская вызвольная армія» і «Новы парадак». 21 кастрычніка прэзідэнт Беларусі падпісаў дэкрэт № 21 «О неотложных мерах по борьбе с терроризмом и иными особо опасными насильственными преступлениями».

Верасень 2005: Віцебск

Адразу два выбухі за тыдзень адбыліся ў Віцебску ў 2005-м — 14 і 22 верасня. Ад металічнага начыння самаробных бомб у выніку першага пацярпелі два чалавекі, пасля другога — больш за 40. Некаторыя газеты атрымалі паведамленні, у якіх адказнасць за выбухі брала на сябе невядомая «Беларуская народна-вызваленчая армія». Некалькі актывістаў апазіцыі называліся ў якасці падазраваных ў злачынствах, аднак вінаватыя дагэтуль не асуджаны.

4 ліпеня 2008: Мінск

Да сённяшняй трагедыі ў метро найбуйнейшы тэракт у гісторыі суверэннай Беларусі адбыўся 4 ліпеня 2008 года. Самаробнае выбуховае прыстасаванне, начыненае металічнымі дэталямі і ўладкаванае ва ўпакоўку соку, спрацавала, а палове на 1-ю ночы на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў, дзе праходзіў святочны канцэрт ў гонар Дня Незалежнасці. На прылеглай да сцэны тэрыторыі знаходзілася каля паўмільёна чалавек. На шчасце, ніхто не загінуў, аднак за дапамогай да медыкаў звярнуліся 54 чалавекі, 47 з якіх былі шпіталізаваныя.

Падчас следства супрацоўнікі праваахоўных органаў узялі адбіткі пальцаў у больш, як 1,3 млн жыхароў Беларусі. Больш за 100 чалавек прайшлі па справе ў якасці падазраваных. З пяці першапачатковых версій злачынства засталося дзве. Міліцэйскія чыноўнікі заяўлялі аб наяўнасці псіхалагічнага партрэта злачынцы, аднак ён дагэтуль не знойдзены.

Кастусь Лашкевіч, tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930