Знайсці
27.01.2011 / 18:237РусŁacБел

Модны Нью-Ёрк вачыма беларускі Эль Мулярчык

Эль Мулярчык нарадзілася ў Беларусі, вырасла ў В’етнаме, а цяпер жыве і працуе ў ЗША. Замежныя журналісты называюць яе палітычным бежанцам, і яна сапраўды пакуль не можа пакінуць межы краіны. Сама дзяўчына не любіць абмяркоўваць палітычныя тэмы, кажучы, што фэшн-фатаграфія — гэта яе свабода.

У свет моды Эль увёў культавы фэшн-фатограф Патрык Демаршэлье, які ўбачыў яе ў адной з нью-ёркскіх кавярняў і прапанаваў працу мадэлькі.

На пытанне «Салідарнасці» пра тое, што змусіла яе пакінуць Беларусь, Эль адказвае, што яна не палітычны ўцякач.

— Мне цяжка патлумачыць сітуацыю, з якой сутыкнуліся мае бацькі. Але гэта праўда: я пакуль не магу выязджаць за межы ЗША, — падсумоўвае яна.

Сёння Эль Мулярчык жыве і працуе ў Нью-Ёрку, яе фатаграфіі і кароткаметражныя фільмы можна ўбачыць на старонках, прысвечаных модзе, у The New York Times. Яна сама сабе фатограф, рэжысёр, мадэль, арт-дырэктар, візажыст і стыліст.

Салідарнасць

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера