Знайсці
22.01.2010 / 14:4439РусŁacБел

Юшчанка прысвоіў Бандэру званне Героя Украіны + фота

Юшчанка падкрэсліў, што гэтае высокае званне прысвоена Бандэру за «адстойванне нацыянальнай ідэі і барацьбы за незалежную дзяржаву».

Пра гэта прэзідэнт суседняй дзяржавы паведаміў падчас урачыстасцяў, прысвечаных Дню саборнасці Украіны.

«Пастанаўляю прысвоіць званне Героя Украіны з уручэннем ордэна дзяржавы Стэпану Бандэру», - паведаміў украінскі лідэр.

Юшчанка падкрэсліў, што гэтае высокае званне прысвоена Бандэру за «адстойванне нацыянальнай ідэі і барацьбы за незалежную дзяржаву».

Узнагарода ўручана унуку Героя — Сцяпану Бандэру.

Бандэра ўзначальваў Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, што вяла змаганне за незалежнасць Украіны ў 1930—1950-я гады. За гэта ён пабываў у польскай турме, нямецкаім канцлагеры Заксэнхаўзэн. У 1959 годзе яго забіў агент савецкага КГБ. Створанае з удзелам Бандэры ўкраінскае незалежніцкае падполле налічвала да 300 тысяч чалавек. Яна працягвала партызанскую вайну за незалежнасць да 1950 года.

Для савецкай прапаганды ён быў увасабленнем зла, бо хацеў адарваць Украіну ад Расіі.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера