Знайсці
24.04.2024 / 08:191РусŁacБел

У Смаленскай вобласці з-за атакі беспілотнікаў гараць два «паліўна-энергетычныя аб'екты»

Ноччу 24 красавіка ў Смаленскай вобласці пасля атакі БПЛА ўзніклі пажары на «паліўна-энергетычных аб'ектах на тэрыторыі Смаленскага і Ярцаўскага раёна» Смаленскай вобласці. Відэа пажараў з'явіліся ў сеціве і здарэнне афіцыйна пацвердзіў губернатар вобласці.

«У выніку атакі праціўніка па грамадзянскіх паліўна-энергетычных аб'ектах на тэрыторыі Смаленскага і Ярцаўскага раёнаў адбыліся ўзгаранні. МНС на месцы ліквідуюць наступствы. Прашу захоўваць спакой і не паддавацца паніцы», — напісаў губернатар Васіль Анохін. 

Мясцовыя паведамляюць пра 4-5 выбухаў у раёне сёлаў Раздорава і Прыгорскае і публікуюць відэа.

Чытайце таксама:

«Пуцін — дыктатар, патрыярх Кірыл — памагаты, расійскія НПЗ — законныя ваенныя цэлі» — рэзалюцыя ПАРЕ ў сувязі з забойствам Навальнага

Лукашэнка адрэагаваў на параду Радзінай наносіць удары па НПЗ у Беларусі

Шквал атак украінскіх беспілотнікаў на расійскія НПЗ рызыкуе парушыць працу сусветных рынкаў нафтапрадуктаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Андрусь/адказаць/
24.04.2024
"Бл*ць, как цёпленька". І нехта казацьме, што Смаленшчына - гэта не беларускія этнічныя землі? )
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера