Знайсці
23.04.2024 / 12:072РусŁacБел

Амбразевіч распавёў пра небяспеку АЭС: «Як вогнішча, проста дзёрнам не прыкрыеш»

Намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч перад пачаткам пасяджэння Савета па ўстойлівым развіцці ў Мінску, прысвечанага Міжнароднаму дню памяці аб чарнобыльскай катастрофе, распавёў журналістам пра небяспеку АЭС. Праўда, хвалюе яго не беларуская станцыя, а літоўская, якая 15 год як не працуе.

Намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч

Юрый Амбразевіч распавёў, што Ігналінская АЭС, пабудаваная яшчэ ў часы Савецкага Саюза і падобная да Чарнобыльскай АЭС.

«Наша суседства выклікае ў нас законную занепакоенасць. Галоўнае, чаго ў нас няма, — належнага ўзроўню камунікацыі з літоўскім урадам па пытаннях бяспекі Ігналінскай АЭС», — сказаў намеснік міністра. 

Ён падкрэсліў, што любая атамная электрастанцыя — гэта вельмі складаны тэхналагічны абʼект, які, «як вогнішча, проста дзёрнам не прыкрыеш». Нават пасля таго, як ён выведзены з эксплуатацыі, неабходна доўгая сурʼёзная праца па кансервацыі.

«У нас на гэты момант няма ўпэўненасці, што ўсё праходзіць належным чынам», — сказаў Юрый Амбразевіч.

Чытайце таксама:

«Падарунак» дзясяткам пакаленняў. Як Беларусь будзе захоўваць ядзерныя адкіды са сваёй АЭС і ў чым адзіны яе шанец

«Каб я ведаў, што гэта дзяржтаямніца, то можа і не пісаў бы так хвацка». Хімік Сяргей Бесараб расказаў, як сумяшчае навуку і грамадзянскую пазіцыю 

Расія збіраецца вывесці ядзерную зброю ў космас

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
0
Кастусь/адказаць/
23.04.2024
а Гондурас его не беспокоит? А то можно его почесать))
0
Фемида/адказаць/
23.04.2024
Запомните хорошенько это лицо. лгал в ООН.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера