Знайсці
24.04.2024 / 00:3820РусŁacБел

Жанаты мужчына быў з Сабаленкай у Штутгарце, і яму можна ёй класці руку ніжэй за талію

Арыну Сабаленку зноў пабачылі з невядомым мужчынам. Ён дазволіў сабе даволі інтымныя свавольствы ў адносінах да спартсменкі, што і прыцягнула ўвагу журналістаў «Трыбуны». 

На мінулым тыдні Арына Сабаленка на адзін з трэнінгаў у Штутгарце, дзе праходзіў турнір WTA, прыехала ў кампаніі мужчыны. Ён спачатку чакаў, пакуль спартсменка адпрацуе заняткі, а потым яны разам сышлі ў абдымках.

Спадарожнікам другой ракеткі свету ў той дзень аказаўся Фабіяна Дзанэці Маньяні — качок і прадпрымальнік, які жыве ў Бразіліі і зʼяўляецца суўласнікам кампаніі Oakberry, чыя спецыялізацыя — карысная ежа. 

У Штутгарце Сабаленка вылецела ў чвэрцьфінале. Цяпер яна ўжо знаходзіцца ў Мадрыдзе, дзе стартавала кваліфікацыя іншага буйнога турніру. Арганізатары выклалі ў сябе ў сацсетках відэа з прыездам Сабаленкі. 

І ўвагу журналістаў «Трыбуны» прыцягнула, як нейкі мужчына паклаў ёй руку на месца, што ніжэй таліі — і тэнісістка ніяк на гэта не адрэагавала.

Журналісты высветлілі, што нахабнік таксама звязаны з кампаніяй Oakberry, але гэта не Маньяні.

Гэты мужчына ўжо быў побач з Сабаленкай, але адразу яго апазнаць не ўдалося. Арганізатары турніру ў Штутгарце выкладалі ролік, як тэнісістка заязджала ў гатэль.

З ёй з машыны тады выйшаў мужчына з вельмі характэрнымі татуіроўкамі.Такія ж татуіроўкі на руцэ таго, хто абдымае спартсменку ў Мадрыдзе.

Як даведаліся журналісты, ужо другі раз на публіцы Сабаленку суправаджае Георгіас Франгуліс.

Яму 34, і ён, як і Маньяні, таксама сузаснавальнік Oakberry. Сабаленка з пачатку гэтага года зʼяўляецца рэкламным тварам фірмы.

Пра Франгуліса ў асноўным вядома тое, што ён сам пра сябе распавёў сем месяцаў таму ў інтэрвʼю бразільскаму Forbes — выданне зацікавіў бізнес на здаровым харчаванні.

Прадпрымальнік мае грэчаскія карані. Вучыўся ў Бразіліі ва ўніверсітэце на юрыста, аднак не стаў здаваць іспыты і дамагацца дыплома — проста вельмі хацеў узяцца за ўласную справу.

Дзеля гэтага пераехаў у Маямі (сёння там якраз жыве Сабаленка), спрабаваў займацца нерухомасцю, але затым звярнуў увагу на цікавасць амерыканцаў да здаровай ежы — і пераключыўся на гэты кірунак.

Сёння Oakberry — гэта і ўласныя пункты продажаў, і франшыза. Геаграфія — Аўстралія, Іспанія, Партугалія, ЗША, Саудаўская Аравія і іншыя краіны.

@nashaniva Арыну Сабаленку пабачылі з новым мужчынам, і ён клаў ёй руку ніжэй за талію #беларусь#белорусы#новостибеларуси#беларускаямова#аринасоболенко#теннис♬ TRANSGENDER (PEARL WHITE VIP) - PEARL WHITE

Пераломным Франгуліс называе 2016 год. Расказвае, што ў жніўні доктар звярнуў увагу на буйны лімфавузел і дыягнаставаў рак шчытападобнай залозы. У кастрычніку Франгуліс справіў вяселле, а праз два тыдні паспяхова перанёс аперацыю. Ну а 6 снежня адкрыў першы пункт продажу.

Мужчына займаецца аўтамабільнымі гонкамі — у Бразіліі ўдзельнічае ў Кубку выкліку «Поршэ» (беларуска як раз марыць пра такую машыну) у якасці пілота. Калі верыць спецыялізаваным сайтам, у яго здараліся і перамогі.

Сацсеткі Франгуліса відавочна цікавяць Сабаленку — яна адлайкала там усе пасты, якія зʼявіліся пасля 26 мая 2023 года.

Але першае фота без рэакцыі спартсменкі — тое, на якім прадпрымальнік сфатаграфаваны з жонкай. Здымак падпісаны: «Дзень самага прыгожага сэрца, дзень кахання ўсяго майго жыцця».

Франгуліс нібыта часта ходзіць у царкву, бо лічыць карысным размаўляць з Богам.

На целе мужчыны шмат татуіровак — у асноўным, на рэлігійную тэматыку. На грудзях і на спіне — распяцці. На біцэпсе правай рукі — надпіс «Змагайся за нас, воін святы Георгій», на перадплеччы — «Гасподзь — мой пастыр, і я не буду мець патрэбу». На левай выбіты, як кажа Франгуліс, яго галоўны дэвіз — Ora et Labora («Маліся і працуй» — формула ад бенедыктынцаў). У раёне сэрца на нямецкай мове зроблены надпіс «Ойча наш».

Зрэшты, калі яшчэ раз зірнуць на руку са скрына мадрыдскага відэа, то можна адшукаць яшчэ адну дасылку да Нямеччыны.

У некаторых субкультурах з дапамогай лічбаў 88 шыфруецца нацысцкае вітанне. Лічбы азначаюць парадкавы нумар першых літар слоў вітання ў лацінскім алфавіце.

Зрэшты, невядома, што Франгуліс хацеў сказаць сваёй татуіроўкай. Як і цяжка зразумець, якія адносіны сёння яго звязваюць з Сабаленкай.

Чытайце таксама:

Арыну Сабаленку другі раз пабачылі ў кампаніі амерыканскага мільярдэра

Сабаленка выйшла на свой першы матч пасля гібелі Канстанціна Кальцова ва ўсім чорным

Сабаленка пра гібель Кальцова: Хоць мы больш не былі разам, маё сэрца разбітае

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
47
Ха-ха
32
Ого
5
Сумна
18
Абуральна
11
0
Ян Норман/адказаць/
23.04.2024
Падрымайце нас праз патрэон! , Што канкрэтна?Мітусьня ад майамскага додзіка да бразыльскага нацыка?
1
Ивонка/адказаць/
24.04.2024
88 - лічбы Новай Беларусі.
0
Суддзя Дрэд/адказаць/
24.04.2024
Навошта намякаць на яго нацысткія схільнасці, калі можна пагугліць чувака і знайсці за 1,5 хвіліны той факт, што ён нарадзіўся 9 верасня 1988 г. Навошта вось гэты трэш?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера