Знайсці
0
Пытанне/адказаць/
22.04.2024
А ці ёсць анлайн мапа забруджаных рэгіёнаў, каб можна было паглядзець якія раёны маюць радыяцыйнае забруджванне і якімі элементамі?
0
месны/адказаць/
22.04.2024
Пытанне,есць не онлайн. Так званы "Атлас..." . Можна знайсци пры жаданни. 
Там дадзеные на 86 и далей. Але радыяцыя застанецца назауседы на тых тэрыторыях. Перыяды паураспада и "чысциня" прадуктау -  для наиунага насельництва...
И не надо мне спрачацца. Я размауляу с супрацоуниками АН у свой час - радыяцыя мае накапляльны эфект. Микрадозы нияки прыбор не здолее замераць, а вашы унутранныя ворганы яшчэ як.    А таксама я размауляу з хлопцами што грыбы ягады збираюць у таких "зонах".... 
Купляюць в Витебскай крыху даражэй - разбауляюць и НОРМА.... А радыяцыя то никуды не дзелася... Вось таму и "квитнеюць" Барауляны.... 
0
Экадом/адказаць/
22.04.2024
Пытанне,
На сайце Аб'яднага даследчага цэнтру пры Эўракамісіі ёсьць актуальная анлайн-мапа
https://remap.jrc.ec.europa.eu/Advanced.aspx

Там у тым ліку прыведзены і аператыўныя беларускія дадзеныя. Але гэта толькі дадзеныя па пэўных гарадах.

На сайце Міністэрства надзвычайных спраў ёсьць мапы па абласцях за 2015 год.
 
Увогуле дакладнай карціны на дадзены момант няма, бо на працягу першых дзён пасля пачатку Катастрофы дзясяткі відаў чарнобыльскіх радыёнуклідаў распаўсюдзіліся па ўсёй паверхні Зямлі (у асноўным, у Паўночным паўшар'і). У значных канцэнтрацыях яны былі знойдзены ў многіх краінах Еўропы. Пры гэтым, сярод дозаўтваральных радыенуклідаў былі: цырконій-95, ніёбій-95, рутэній-103, родый-103, тэлур-132, ёд-133, цэзій-134, барый-140, лантан-140, цэрый-141, перметый- 144 — гэта значыць радыенукліды, якія, здавалася б, не павінны быць дозаўтваральнымі па разліковым спектры выкідаў з аварыйнага рэактара.
Тэрыторыя Еўропы, у цэлым, больш-менш добра вывучана з пункту гледжання чарнобыльскага забруджвання толькі радыёцэзіем.

Насамрэч cапраўдную велічыню ўзроўню апрамянення канкрэтнага чалавека і групы насельніцтва цяжка вызначыць па цэлым шэрагу аб'ектыўных прычын, асноўныя з якіх пералічаны ніжэй:

1) Немагчымасць карэктнай рэканструкцыі узроўняў апрамянення пасля Катастрофы ў дадзеным месцы. Немагчыма карэктна рэканструяваць узроўні апраменьвання ад асноўных дозаўтваральных радыенуклідаў у першыя тыдні і месяцы пасля Катастрофы.

2) Ненадзейнасць апытальных дадзеных для разліку папуляцыйных доз. Не існуе надзейных метадаў уліку спецыфічнага ўплыву ўсіх радыенуклідаў на дадзенай тэрыторыі. Усе папуляцыйныя дозы апраменьвання вымяраюцца не інструментальна, а разлічваюцца на аснове асераднёнага спажывання ўмоўнага набору прадуктаў харчавання "сярэднім" чалавекам, асераднёнага часу знаходжання людзей па-за і ўнутры памяшкання і іншых паказчыкаў, якія ўстанаўліваюцца на аснове апытальных дадзеных невялікай часткі насельніцтва на дадзенай тэрыторыі.

3) Складанасць уліку групавой і індывідуальнай зменлівасці радыёадчувальнасці
Пры разліках папуляцыйных доз (і, адпаведна, эфектаў апрамянення) цяжка ўлічыць папуляцыйную (палавую, узроставую, этнічную і інш.) зменлівасць радыёадчувальнасці. Папуляцыйныя дозы не ўлічваюць часовай зменлівасці радыёадчувальнасці (па часе сутак, месяцах і сезонам года).

Больш падрабязна пра гэтую праблему можна прачытаць у кнізе даследчыка Яблакава "Чарнобыль: наступствы Катастрофы для чалавека і прыроды"
https://network.bellona.org/content/uploads/sites/4/2016/01/Chernobyl-6.pdf.pdf
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера