Знайсці
22.04.2024 / 13:06ŁacБел

Палітвязня Анатоля Латушку перавялі на турэмны рэжым у Гродне

У судзе Шклоўскага раёна 22 сакавіка адбыўся суд па замене Анатолю Латушку рэжыму ўтрымання на турэмны. Суддзя Аляксандр Тараканаў пастанавіў перавесці палітвязня, асуджанага да шасці гадоў калоніі, у турму на шэсць месяцаў. Анатоля ўжо этапавалі ў гродзенскую турму № 1, піша «Вясна».

Анатоль — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 верасня 2022 года Анатолю прызначылі шэсць гадоў калоніі, Алене Маліноўскай — чатыры гады калоніі, Ліліі Ананян — пяць гадоў «хатняй хіміі». Латушку яшчэ аштрафавалі на 300 базавых велічынь і пастанавілі кампенсаваць шкоду пацярпелым.

Нагадаем, іх затрымалі 31 студзеня 2022 года за маляванне па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах герба «Пагоня» і змясцілі пад варту.

Вядома, што пасля затрымання Анатоля моцна збівалі. Падчас суда, які праходзіў у адкрытым рэжыме, былі агучаныя падрабязнасці прымянення фізічнай сілы да яго ў Цэнтральным РУУСа Мінска. Жонку Анатоля таксама асудзілі праз тры тыдні пасля мужа. Алене прысудзілі два з паловай гады «хатняй хіміі».

Спачатку Латушка адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі № 1, але пазней яго перавялі ў шклоўскую калонію № 17. Па ініцыятыве адміністрацыі ўстановы яму вырашылі ўзмацніць пакаранне і перавесці на турэмны рэжым. Па рашэнні суддзі Аляксандра Тараканава палітвязень паўгода будзе адбываць тэрмін у гродзенскай турме № 1.

Падтрымайце Анатоля: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Анатоль Віктаравіч Латушка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031