Знайсці
22.04.2024 / 11:58138РусŁacБел

«Савецкае грамадства яшчэ не было гатовае да дэмакратыі». Пазняк расказаў, чаму ў 1994-м не ўдалося прыйсці да ўлады

У размове з «Радыё Рацыя» Зянон Пазняк паразважаў наконт таго, у каго ў 1994-м была сіла.

— Беларускі Народны Фронт «Адраджэнне» быў унікальным рухам у нашай гісторыі 20-га стагоддзя. Ці гэты палітычны феномен, нешта падобнае, магчымае ў агляднай будучыні Беларусі? Альбо гэта магло быць характэрна толькі ў канкрэтную гістарычную эпоху канца Савецкага саюзу?

— Гэта магчыма, калі аднолькавыя ўмовы. Нацыянальна-вызвольны рух пачаўся яшчэ ў сярэдзіне 19-га стагоддзя. Фармаванне нацыі, барацьба з імперыямі — тады гэта было масавым. Тады ўся Еўропа рухалася такім чынам, валіліся імперыі. І так было ў Беларусі. Але тады, калі Беларусь абвесціла пра незалежнасць, гэта 1918 год, 25-ы Сакавік, праз 9 месяцаў здарылася расейская акупацыя.

83 гады жылі пад акупацыяй, таму тое, што распачаў беларускі нацыянальна-вызвольны рух у 19-ым стагоддзі, не было споўнена да канца. І як толькі ўзнікла магчымасць гэта споўніць, яно было споўнена. І таму той рух, які арганізаваўся ў 1980-ых гадах, ён грунтаваўся на ідэалах 25-га Сакавіка: на сімвалах, на ідэях, на ідэалах. І ставіў задачу завяршыць гэтую справу — стварыць незалежную дзяржаву Рэспубліку Беларусь. Таму гэта, безумоўна, абумоўлена было часам і абставінамі.

Цяпер абставіны крыху змяніліся, але не нашмат, таму што краіна акупаваная, адбываецца генацыд, нішчыцца ўсё нацыянальнае, нішчыцца наша незалежная дзяржава. І таму людзі, якія будуць змагацца за свабоду, за незалежнасць, за адраджэнне Беларусі, яны пяроймуць гэтыя ідэі БНФ. І толькі на гэтых ідэях можна будзе перамагчы. Іншая справа, што цяпер рухаючымі сіламі будуць тыя людзі, якія ўсвядомілі ідэі, якія маюць адукацыю, якія ўжо не вяскоўцы, а гарадскія. Таму што вёска фактычна знішчана. Тыя беларусы, якія нарадзіліся ў горадзе, якія маюць іншы ровень інтэлектуальны і сацыяльны, яны будуць рухаць гэтую ідэю і яны прывядуць да перамогі, да свабоды Беларусі.

— Чаму не ўдалося ў 1994 годзе? Вы тады былі на піку папулярнасці і ўсё да гэтага часу некаторыя крыўдзяцца, што вось, не напісаў бы Пазняк пра рускую мову той артыкул, дык ён прыйшоў бы да ўлады і мы зараз былі б у Еўропе…

— Гэта крыўдзяцца абывацелі, якія сядзелі на канапе, папівалі апельсінавы сок і глядзелі тэлевізар. І чакалі, што тут нам Пазняк зробіць, што нам Народны Фронт зробіць. Вось гэтыя людзі крыўдзяцца — іх такі лёс — усё жыццё крыўдзіцца, таму што яны няздольныя ні на якія дзеянні.

А ў той час, у 1994 годзе, у 1990-ых гадах, не было яшчэ сілы. Незалежнасць здабыў авангард, народны ідэалагічны авангард — гэта Беларускі Народны Фронт. Яго падтрымлівала вельмі шмат людзей актыўных і бальшыня пасіўных, але гэта была падтрымка. Толькі сіла засталася яшчэ ў наменклатуры, у яе была ўлада. Камуністы ўладу не аддалі.

Мы знішчылі іхную партыю, але сама наменклатура захавала ўладу. А ўлада тая была арыентаваная на Маскву. Гэта былі людзі каланіяльнай свядомасці. І вось Масква атрымала магчымасць вярнуць усё назад. І гэта ў іх атрымалася, таму што яны, па-першае, знайшлі падтрымку ў беларускай наменклатуры, якая была ва ўладзе, яны знайшлі адпаведнага чалавека і яны абапіраліся на савецкі народ, на тых людзей, якім галоўнае ў жыцці было, каб быў тэлевізар, каб была зарплата, каб быў нейкі матэрыяльны мінімум.

Савецкі чалавек не хоча максімуму, ён хацеў мінімуму: каб хадзіў на работу, прыйшоў і паеў баршчу, выпіў піва і заўтра ізноў пайшоў на работу, кватэру каб далі праз 15 гадоў…

Усё гэта зразумела, гэтая псіхалогія засталася, бо гэта былі тыя людзі. Эканамічнае становішча было цяжэйшае — адпаведна ўсё гэта Расея выкарыстала, былі кінутыя адпаведныя грошы, сродкі. Фактычна ў асяроддзі Лукашэнкі была адна агентура — усялякія Замяталіны. Мы помнім гэтую «публіку». І практычна гэта Маскве ўдалося. Гэта трагедыя, таму што вельмі часта імперскія злыя сілы, нават мафія, нават наркаманы, нават бандыты, як прыкладам, на Гаіці, выкарыстоўваюць дэмакратыю. Гэтае грамадства савецкае было яшчэ не гатовае да дэмакратыі. Таму выкарысталі выбары, кінулі адпаведныя грошы, адпаведную прапаганду — і гэта Маскве ўдалося.

Цяпер адбываецца крах таго, што трыццаць гадоў у Маскве адбылося, але крах крывавы. І наша задача зараз вельмі важная — каб гэты крах, які будзе абавязкова, каб ён быў менш крывавы, як ва Украіне. Я думаю, што гэта ўдасца.

@nashaniva Зянон Пазняк адзначыў 80-годдзе. Він-шу-ем! #зянонпазняк#беларусь#жывебеларусь#беларусь#белорусы#жена#мужижена#юбилей#беларускаямова#беларусьновости♬ Жыве - TOR BAND

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
37
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
5
1
Руснявый скот /адказаць/
23.04.2024
Гм, А чего ты клоун на есперанто не говоришь? Руский имперский комунист в 21 веке это нонсенс.    
0
Руснявый скот /адказаць/
23.04.2024
Мемуары, Муйню пишешь, про Позняка.  да говорили, но так же говорили про всех кто поддерживал идею незалежности Беларуси. А отрицательный имидж  Зенону создали ФСБ и КГБ пользуясь тем что полностью котролировали инфопространство. После встречь с Позняком многие становились его сторонниками, так что не звизди про неправильную личность. Вот гнилая рюская-советская интелигенция та да не принимала Зенона.  
24.04.2024
Авохці, вы для начала к власти придите, а уж потом меня и прочих белорусизируйте. Пока вы просто мечтатель.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера