Знайсці
21.04.2024 / 15:55РусŁacБел

Буйную гандлёвую сетку аштрафавалі за дарагія медыцынскія маскі

Справу разглядаў Эканамічны суд Мінска.

Гандлёвую кампанію «Юніфуд», якая валодае буйной сеткай «Алмі» і валодала крамамі Spar, аштрафавалі за павышэнне цэнаў.

Справу разглядаў Эканамічны суд Мінска. Суддзі прыйшлі да высновы, што ў перыяд з 30 чэрвеня 2021 года па 30 ліпеня 2021 года «Юніфуд» парушыў закон аб цэнаўтварэнні і ўказ аб фарміраванні цэн на тавары медыцынскага прызначэння, усталяваўшы занадта высокую надбаўку на медыцынскія маскі. Законам дазваляецца надбаўка не вышэй за 30%, «Юніфуд» прадаваў маскі даражэй.

Суд вырашыў, што кампанія атрымала незаконны прыбытак у памеры 6 819,36 рубля. У выніку «Юніфуд» аштрафавалі на 13 638,72 рубля. Службовую асобу, якая адказвала за вызначэнне надбаўкі, аштрафавалі на 80 рублёў.

Кампанія не абскардзіла прысуд, ён уступіў у законную сілу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера