Знайсці
21.04.2024 / 08:321РусŁacБел

Расійскія турысты знайшлі яшчэ адну прычыну паехаць у Беларусь

Яшчэ адна беларуская галіна заробіць на расіянах праз санкцыі. Імаверна, краіну чакае наплыў кінатурыстаў з Расіі, бо там перастануць паказваць галівудскія фільмы.

Кадр з фільма «Дзюна 2»

Такое развіццё падзей стала магчымым праз тое, што буйныя сеткі расійскіх кінатэатраў прыбралі з раскладу так званае «перадсеанснае абслугоўванне» — гэта калі білеты фармальна прадаваліся на кароткаметражныя фільмы, а разам з імі паказваліся фільмы галівудскіх кінакампаній, якія пайшлі з Расіі пасля пачатку вайны, піша «Священный Белавуд». 

Так па даных «Яндэкс Афішы», другая частка фільма «Дзюна», якая месяц таму дэманстравалася ў дзясятках кінатэатраў Масквы і Пецярбурга, на 18 красавіка заяўлена толькі ў адным нясеткавым кінатэатры. На сайтах кінасетак «Сінема Стар» і «Кінамакс», якія раней актыўна паказвалі гэты фільм, перадсеанснага абслугоўвання таксама няма. 

У пачатку красавіка Асацыяцыя ўладальнікаў кінатэатраў выступіла з заклікам да кінатэатраў падтрымаць расійскія фільмы і поўнасцю адмовіцца ад перадсеанснага абслугоўвання ў перыяд з 18 красавіка па 12 мая.

У сваю чаргу шэраг дыстрыбутараў, у тым ліку кампанія «Атмасфера кіно», накіравалі сеткам кінатэатраў лісты, у якіх таксама «прапаноўвалі» не паказваць у гэтыя даты галівудскія фільмы па схеме перадсеанснага абслугоўвання.

У выпадку адмовы дыстрыбутары прыгразілі не падаўжаць для такіх кінатэатраў магчымасць паказу стужак, якія легальна распаўсюджваюцца імі.

Падобную рассылку, па даных сеткавага выдання CinemaPlex, на якое спасылаецца РБК, рабіў і «Цэнтрал Партнершып», які належыць холдынгу «Газпром-Медыя». Падобныя патрабаванні высунуў і «Кара Пракат».

Дыстрыбутары спасылаліся на тое, што ў гэты перыяд у іх у пракат выходзяць фільмы расійскай вытворчасці.

Кіраўнік агенцтва TelecomDaily Дзяніс Кускаў заявіў РБК, што «падобны ўльтыматум — пакінуць сеткі без легальнага кантэнту — гучыць сурʼёзна». 

«Цалкам верагодна, — лічыць ён, — што па заканчэнні заяўленага тэрміна — з 18 красавіка па 12 траўня — гэтая практыка будзе насіць пастаянны характар, а абʼём «ценявога» пракату скароціцца да мінімуму». 

Тым часам на беларускіх кінатэатрах расійская практыка ніяк не адабʼецца, бо ў Беларусі зацверджаны закон аб выкарыстанні кантэнту з «несяброўскіх краін». 

Таму тое, што не пакажуць у Расіі, відавочна пакажуць у Беларусі.

Чытайце таксама:

Таранціна перадумаў здымаць «Кінакрытыка». Фільм меўся стаць апошнім у кар'еры рэжысёра

Піратэхнік фільма «Іржа» атрымала рэальны тэрмін за ненаўмыснае забойства аператаркі на здымачнай пляцоўцы

«Рыплі»: тонкі і густоўны дэтэктыў у стылі нуар, але не для ўсіх

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
12
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
9
1
Дельный совет/адказаць/
21.04.2024
Нечего вам здесь делать.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера