Знайсці
19.04.2024 / 19:302РусŁacБел

«Тыдзень сядзелі ў засадзе». Буданаў расказаў, як сёння ноччу збілі расійскі Ту-22

«Доўга чакалі, рыхтаваліся, урэшце змаглі», — так кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны адказаў на пытанне Бі-бі-сі — Украіна пра тое, як удалося збіць расійскі стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-22МЗ, які гэтай ноччу ўдзельнічаў у чарговым удары па Украіне.

На відэа з сацсетак відаць падзенне Ту-22М3

«Тыдзень была, скажам так, сама «засада». Чакалі, калі ён выйдзе на патрэбны рубеж», — растлумачыў кіраўнік ГУР.

Ён заявіў, што не хацеў бы раскрываць дэталі аперацыі. Але ўдакладніў, што самалёт збілі на адлегласці 308 км. І для яго знішчэння выкарыстоўвалі «тыя ж прыёмы і тыя ж сродкі, якія выкарыстоўвалі, калі знішчылі ў паветры самалёт А-50».

Па даных ГУР, у расіянаў яшчэ ёсць самалёты такога віду. Але, падкрэсліў Буданаў, «гэта першае збіццё самалёта далёкай авіяцыі ў гэтай вайне», ад якога Адэсе будзе трошкі лягчэй цяпер».

Буданаў растлумачыў, што самалёты Ту-22М3 выкарыстоўвалі ракеты Х-22, «якія, мабыць, больш за ўсё прынеслі менавіта разбурэнняў па горадзе». З ягоных слоў, гэтыя магутныя і хуткія ракеты «ніхто не мог перахапіць».

Але, паколькі гэта яшчэ савецкая распрацоўка, дакладнасць гэтай ракеты «не такая ўжо вялікая».

А таму «большую колькасць цывільных будынкаў знішчылі менавіта гэтыя ракеты».

Цяпер расіянам давядзецца шукаць новыя пускавыя рубяжы для запуску ракет, і яны будуць вымушаныя ўжываць «толькі наземныя комплексы для ўдараў па Адэсе і ракеты з далёкай авіяцыі і з мора».

«Х-22, я спадзяюся, больш не ўбачаць», — выказаў меркаванне кіраўнік ГУР.

Раней украінскія вайскоўцы заявілі, што 19 красавіка ім упершыню ўдалося збіць расейскі стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-22М3. Гэта носьбіт крылатых ракет Х-22, якімі ён мог атакаваць украінскія гарады і ў гэтую пятніцу, падчас чарговага масіраванага ўдару.

Гэта была сумесная аперацыя ваеннай разведкі і паветраных сіл, паведамілі ў ГУР. 

«Усё бывае ўпершыню. Мы ўпершыню збілі ў свой час «Кінжал», упершыню збілі «Цыркон». Цяпер вось упершыню збілі Ту-22. Ну, чакаем цяпер Ту-95», — сказаў спікер паветраных сіл Ілля Еўлаш.

У той жа час у расійскім Мінабароны заявілі, што ракетаносец Ту-22М3 «разбіўся пасля баявога задання». А прычынай падзення магла быць «тэхнічная няспраўнасць».

Па паведамленнях расійскіх СМІ, самалёт упаў у Стаўрапольскім краі ў бязлюднай мясцовасці.

«Пілоты катапультаваліся, тры члены экіпажа ўжо знойдзеныя, працягваюцца пошукі яшчэ аднаго пілота», — паведамілі ў расійскім Мінабароны.

А расійскае дзяржаўнае агенцтва «РІА Навіны» са спасылкай на мясцовага губернатара, піша, што прынамсі адзін пілот загінуў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
101
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
7
2
Слава Украине!/адказаць/
19.04.2024
Если бы западные страны дали все необходимое современное вооружение, включая самолеты и дальнобойные ракеты, то украинцы уже давно бы уничтожили не один такой русский самолет. На десятилетия бы забыли об русской угрозе. Чтобы восстановить такие самолеты рф потребуется десятки лет.
0
знай их аааа/адказаць/
19.04.2024
А прычынай падзення магла быць «тэхнічная няспраўнасць».

Гы-Гы-Гы !!!!!!!!!!!  Щи из топора и ... сбили. НАТОвцы лайте оружие. И увидите, шо таке украиньска смекалка.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера