Знайсці
19.04.2024 / 18:32РусŁacБел

Краіны НАТА вырашылі перадаць Украіне дадатковыя сродкі супрацьпаветранай абароны

Енс Столтэнберг расказаў пра гэта пасля сустрэчы міністраў абароны НАТА з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Амерыканская ўстаноўка Patriots. Фота: Czarek Sokołowski / AP

Генеральны сакратар НАТА заявіў, што краіны альянсу дамовіліся перадаць Украіне дадатковыя сродкі супрацьпаветранай абароны. Енс Столтэнберг расказаў пра гэта пасля сустрэчы міністраў абароны НАТА з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, піша Бі-бі-сі.

«НАТА ацаніла існуючыя ў краінах альянсу магчымасці і [ўстанавіла], што ёсць сістэмы, якія можна перадаць Украіне. Так што я чакаю, што неўзабаве будуць зроблены новыя заявы аб сродках СПА для Украіны», — сказаў Столтэнберг.

Ён дадаў, што акрамя амерыканскіх установак Patriots (аб іх пастаўках Кіеў неаднаразова прасіў раней), «ёсць таксама іншыя віды ўзбраенняў, якія могуць перадаць саюзнікі, у тым ліку [французскія] SAMP/T».

«Многія іншыя дзяржавы, у якіх няма даступных сістэм, абяцалі прадаставіць фінансавую падтрымку для іх пакупкі для Украіны», — сказаў генеральны сакратар НАТА.

У апошнія тыдні Украіна просіць сваіх заходніх саюзнікаў як мага хутчэй умацаваць яе сілы СПА.

Увесну войска РФ актывізавала ўдары па ўкраінскіх гарадах, у тым ліку накіраваныя супраць энергетычнай інфраструктуры.

У тым ліку расійскія ракеты цалкам знішчылі дзве буйныя цеплавыя электрастанцыі: размешчаную пад Харкавам Зміеўскую ЦЭЦ і Трыпольскую ЦЭЦ у Кіеўскай вобласці.

У нядаўнім інтэрв'ю Зяленскі сказаў, што расіянам удалося знішчыць Трыпольскую ЦЭЦ, паколькі ва ўкраінскіх сіл СПА скончыліся ракеты

Чытайце таксама:

Украіна плануе пачаць контрнаступ у 2025 годзе, калі «пратрымаецца» ў 2024 годзе

Часаў Яр. Чаму расіянам так важна захапіць гэты горад

Зяленскі назваў прымітыўнымі ідэі Трампа аб здачы тэрыторый у абмен на спыненне вайны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера