Знайсці
18.04.2024 / 19:1513РусŁacБел

Беларускія анархісты наракаюць, што Вольга Карач спрабуе стаць галоўнай анархісткай краіны

Ім знайшлася нечаканая замена.

Група «Анархічны чорны крыж», якая з'яўлялася да нядаўняга часу асноўнай беларускай кантактнай арганізацыяй Інтэрнацыяналу анархічных федэрацый, на сваім сайце размясціў матэрыял, у якім прадстаўляе, як змянілася да іх стаўленне з боку сусветнага анархічнага руху.

Аўтары адзначаюць, што за 15 гадоў, што існуе іх калектыў, яны заўсёды адчувалі падтрымку і салідарнасць з боку анархістаў свету ў іх барацьбе з беларускай дыктатурай. Да 2022 года ім рэдка даводзілася сустракаць антыфашыстаў ці анархістаў за мяжою, якія спрабавалі патлумачыць, што беларускі рэжым насамрэч не такі дрэнны.

З пачаткам поўнамаштабнай агрэсіі Расіі ва Украіну сітуацыя вельмі моцна змянілася. Заўважнай стала актыўная падтрымка анархістамі некаторых краін міфу наконт таго, што «НАТА ваюе супраць Расіі». Акрамя гэтага, назіраліся пастаянныя спробы стварэння бар'ераў вакол тэмы вайны.

Як сцвярджаюць аўтары, яны прапаноўвалі запрасіць калег з Украіны і Расіі на сустрэчы Інтэрнацыяналу для атрымання інфармацыі аб сітуацыі непасрэдна ад іх, а не з сацыяльных сетак. Аднак, па іх словах, «удзел анархістаў з Украіны і Расіі ў такіх сустрэчах быў заблакаваны».

Праз некалькі месяцаў «пастаянных спробаў выключыць людзей з Беларусі, Украіны і Расіі з абмеркавання вайны ва Украіне», беларуская група анархістаў вырашыла выйсці з Інтэрнацыяналу.

Аўтары сцвярджаюць, што з-за свайго імкнення паказаць, як вайна ва Украіне ўплывае на палітычную барацьбу анархістаў і салідарнасць з рэпрэсіраванымі таварышамі, іх пачалі прылічаць да мілітарыстаў і прыхільнікаў вайны, хоць напрамую ім такога ніхто не гаварыў. У выніку з імі не хочуць супрацоўнічаць.

У той жа час заходнія анархісты і левыя знайшлі сабе новых партнёраў.

Ва Украіне гэта медыягрупа «Асамлея» з Харкава, якая актыўна супрацоўнічае з расійскім гісторыкам Вадзімам Дам'е, якога аўтары называюць распаўсюджвальнікам міфа аб фашысцкай Украіне.

А ў выпадку з беларусамі антымілітарысты і пацыфісты пачалі працаваць з Вольгай Карач.

Фота: facebook/Вольга Карач

Аўтары абвінавачваюць арганізацыю «Наш дом», якой кіруе Карач, у стварэнні міфа аб масавым руху дэзерціраў унутры Беларусі, якія нібыта жадаюць выехаць з краіны, каб пазбегнуць мабілізацыі. Прыдуманы ёю «рух пацыфістаў» адпавядае той карціне свету, якую стварылі для сябе левыя і антыаўтарытарыі у Еўропе.

З такім падыходам, як сцвярджаюць аўтары, «некаторыя актывісцкія групы рызыкуюць апынуцца ў пастцы махляроў, якія зацікаўлены ў першую чаргу ў грашовым баку пытання».

У канцы артыкула група заяўляе, што ва ўмовах сваёй ізаляцыі больш не будзе імкнуцца грукацца ў закрытыя дзверы на Захадзе. Тыя, хто цэнзуруе групы падтрымкі, павінны разумець, што калі яны сапраўды вераць у інтэрнацыяналізм і анархізм, то на іх кладзецца абавязак падтрымліваць рэпрэсаваных. Гэта ўключае інфармаванне грамадскасці аб рэпрэсіях і збор сродкаў для дапамогі зняволеным, якія працягваюць барацьбу.

Чытайце таксама:

Ад 18 да 20 гадоў. Абвешчаныя прысуды па справе анархістаў

МУС паведаміла пра затрыманне анархістаў «з міжнароднай злачыннай арганізацыі»

На БТ казалі, што ён рыхтаваў тэракт на 3 Ліпеня. Гомельскі анархіст распавёў пра затрыманне з выбухоўкай і жыццё ў калоніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
38
Ха-ха
10
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
8
0
Альгерд/адказаць/
19.04.2024
Кейстут, дык ніякага іншага ўвасабленьня левай ідэі ні ў кога і не атрымалася. Увесь час атрымліваецца няправільны сацыялізм, няправільны анархізм, няправільная роўнасьць
0
Дзіцячая хвароба левізны/адказаць/
19.04.2024
Кейстут, Колькі яшчэ спроб патрэбна так званым левым каб уразумець, што іх левая ідэялогія пры захопе ўлады заўсёды прыводзіць да такога выніка - аўтарытарызм ці таталітарызм? Мне вось хапае гістарычных прыкладаў, а левакі працягваюць смачна есьці кактус.
2
бабруйчанін/адказаць/
19.04.2024
??? Нейкага Карач Оля здзівіла ?? Мабыць " нехта" меў іллюзіі?? )) Як фінансавалі кпсскгб " камунрух" розные " чырвоныя брыгады" " анархістаў антіглабалістаў" іньшых " фэмэн" усе і зараз працягваецца.Заўважце дзе свае " акцыі" праводзілі былыя бло.хершы " фэмэн" ..рБ Украіна " эўразвяз" І дзе зараз ўся гэтая ...пііі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера