Знайсці
18.04.2024 / 08:57РусŁacБел

Літва часова закрыла пункт пропуску «Меднікі»

Раніцай чацвярга на літоўскім пункце «Меднікі» («Мядзінінкай» — з беларускага боку «Каменны Лог») спынілі пропуск транспарту. Прычынай стаў пажар, паведамляе Infotrans.

Фота: sb.by

Паведамляецца, што згарэў офісны будынак мытні. Будынак згарэў цалкам. Пажар пачаўся каля 02:40.

На 8:00 18 красавіка на гэтым пункце пропуску ў чарзе стаялі 200 легкавых аўтамабіляў і 710 грузавікоў. Літва не прымае ні легкавы, ні грузавы трафік.

Раней з'явілася інфармацыя, што ўжо ў пачатку мая літоўскі бок можа закрыць пункт пропуску «Беняконі» / «Салечнікі» («Шальчынінкай») на мяжы з Беларуссю. У выніку паміж краінамі застанецца толькі адзін пункт пропуску «Меднікі» — «Каменны Лог»).

З 1 сакавіка Літва закрыла на мяжы з Беларуссю пункты пропуску «Райгарад» («Прывалка») і«Лаварышкі» («Катлоўка»).

У жніўні 2023 года закрылі «Цверач» («Відзы») і «Шумск» («Лоша»).

Чытайце таксама:

Уначы згарэў мытны ангар ў пункце пропуску «Меднікі» на літоўска-беларускай мяжы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера