Знайсці
17.04.2024 / 11:473ŁacБел

Ідэолаг Мінабароны: Прыцягненне расійскіх інструктараў ва Узброеныя сілы РБ паказвае сваю эфектыўнасць

Памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных cілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны генерал-маёр Леанід Касінскі пракаментаваў праверку боегатоўнасці арміі.

Вагнераўцы навучаюць беларускіх вайскоўцаў на адным з палігонаў. Ліпень 2023 года. Фота: Belarusian Defense Ministry via VoenTV via AP 

«Падводзіць вынікі праверкі боегатоўнасці пакуль рана. Але ёсць асаблівасці, пра якія мы ўжо можам упэўнена казаць. 

Па-першае, практыка прыцягнення інструктараў, якія прайшлі падрыхтоўку ў Расійскай Федэрацыі, адназначна паказвае сваю эфектыўнасць. Дзякуючы таму, што ў нас ёсць магчымасць пераймаць сучасны баявы вопыт і ўкараняць яго ў сябе, мы фактычна здзяйсняем якасны скачок ва ўзроўні падрыхтаванасці асабовага складу», — цытуе словы Леаніда Касінскага тэлеграм-канал Мінабароны.

Нагадаем, што з лета інструктарамі ў беларускай арміі выступалі байцы ПВК «Вагнер», якія былі расквартараваныя ў Беларусі пасля няўдалага мяцяжу 23-24 чэрвеня.

Таксама галоўны ідэолаг Мінабароны заявіў, што войскі апрабавалі новыя спосабы прымянення ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. У прыватнасці, вялікая ўвага ў ходзе вучэнняў надавалася пытанням адбіцця сродкаў паветранага нападу, у тым ліку беспілотнікаў, павышэнні жывучасці падраздзяленняў, процідзеянні дыверсійна-разведвальных груп.

Па словах Леаніда Касінскага, самі ваеннаабавязаныя, якія праходзілі службу некаторы час таму, адзначаюць і заўважаюць, што беларускае войска сёння кардынальна змяніла сваё аблічча. У прыватнасці, прысутнічае «зараджанасць людзей на абарону сваёй краіны».

Таксама Мінабароны паведаміла, што пачалося паэтапнае звальненне ваеннаабавязаных, прызваных у рамках праверкі баявой гатоўнасці ў 19-ю асобнай механізаванай брыгадзе і 120-ю зенітнай ракетнай брыгадзе.

Зазначаецца, што каля 6,5 тыс. ваеннаабавязаных будуць звольнены ў запас і вернуцца дадому да 30 красавіка, а тэхніка, якая прыцягваецца для мерапрыемстваў праверкі, вернута ў арганізацыі.

Чытайце таксама:

Лукашэнка прыехаў з інспекцыяй войска пад літоўскую мяжу

У Віцебскай вобласці на вайсковыя зборы прызвалі праваслаўнага святара

Мінабароны патлумачыла змены заканадаўства наконт SMS-позваў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Фота/адказаць/
17.04.2024
Фота чамусьці нагадвае фота гітлераўцаў часоў ВОВ.
0
Язэп/адказаць/
17.04.2024
Цікава, а хто з вагнераў трэнуе лукашысцкае войска - канібалы альба педафілы?
1
Толік Сур'ёзны/адказаць/
17.04.2024
Воіны Украіны паклалі пад Бахмутам больш за 20 000 вагнера (Байдэн казаў што і 100 000). Колькі ў гэты раз пасля хмары пакладуць беларусаў-лукашыстаў пад іструктажамі гэтых "ваенаў".. Толькі Сахальшчык можа спыніць іх ад немінучай смерці.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031