Знайсці
16.04.2024 / 21:497РусŁacБел

Пытанне, ці з'яўляецца Марына Васілеўская прафесійнай касманаўткай, праясніў «Раскосмас»

Апошнім часам у сувязі з палётам беларускі Марыны Васілеўскай у космас многія эксперты, журналісты і іншыя грамадзяне задаюцца пытаннем — можна гэтую жанчыну лічыць прафесійнай касманаўткай, ці яна проста касмічная турыстка? Здаецца, канчатковую кропку ў гэтым пытанні ставіць інфармацыя, адшуканая «Люстэркам» на сайце «Раскосмасу».

Склад экіпажа «ЭП-21». Марына Васілеўская-удзельнік касмічнага палёту. Скрыншот сайта gctc.ru

Марына Васілеўская перад сваім палётам на МКС даволі працяглы час правяла ў Цэнтры падрыхтоўкі прафесійных касманаўтаў «Раскосмасу». Гэтая ўстанова, як зразумела з назвы, займаецца арганізацыяй «адбору і падрыхтоўкі касманаўтаў (астранаўтаў)».

На сайце цэнтра ёсць раздзел «Экіпажы на падрыхтоўцы». У ім — спіс людзей, якія рыхтуюцца паляцець у космас. Нягледзячы на тое, што Марына Васілеўская і Алег Навіцкі ўжо вярнуліся з арбіты, інфармацыя пра іх дагэтуль ёсць у гэтым раздзеле.

У спісе членаў асноўнага экіпажа ЭП-21 насупраць імя Марыны Васілеўскай стаіць абрэвіятура УКП, што значыць «удзельнік касмічнага палёту». Яна ж пазначаная насупраць імя Анастасіі Лянковай — дублёркі Васілеўскай.

Пасада Алега Навіцкага расшыфроўваецца як «камандзір экіпажа», а Дайсан Трэйсі — «бортінжынер экспедыцыі МКС».

Чаму абрэвіятура УКП важная? Таму што менавіта яе «Раскосмас» выкарыстоўвае для пазначэння касмічных турыстаў.

Так, у маі 2021 года прэс-служба цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў паведамляла пра зацвярджэнне складаў экіпажаў Міжнароднай касмічнай станцыі з 2021 па 2023 гады. Акрамя, уласна, прафесійных касманаўтаў у спісе былі актрыса Юлія Перэсільд і рэжысёр Клім Шыпенка. У паведамленні пазначалася, што яны — «удзельнікі касмічнага палёту для здымак эпізодаў мастацкага фільма пад працоўнай назвай «Выклік».

У снежні таго самага года ЦПК інфармаваў пра паспяховы запуску ракеты-носьбіта «Саюз-2.1а». Адзначалася, што ўпершыню ў склад экіпажа, акрамя касманаўта «Раскосмаса» Аляксандра Місуркіна, уваходзілі два ўдзельнікі касмічнага палёту: японскі прадпрымальнік Юсаку Маэзава і ягоны памочнік Ёза Хірана. Асобна паведамлялася, што яны «сталі адпаведна восьмым і дзявятым турыстамі, якія наведалі МКС».

Разам з тым, удзельнікамі касмічнага палёту могуць быць не толькі турысты, але і інжынеры, навукоўцы, выкладчыкі, кінематаграфісты, журналісты, «удзельнікі камерцыйных, навуковых і іншых праграм», а таксама члены касмічных агенцтваў з дзяржаў, якія не з'яўляюцца краінамі — партнёрамі МКС. Гэта ўказана ў дамове аб Міжнароднай касмічнай станцыі.

@nashanivanews Сям'і касманаўткі Васілеўскай ствараюць новыя легенды #василевская#космос#космонавт#навіны#беларусь#беларусьсейчас♬ When I See You - Gabriel Albuquerqüe & Piano House

Але Марына Васілеўская наўрад ці падыходзіць пад якую-небудзь з катэгорый, акрамя турыстычнай і членскай: навукоўцам яна не з'яўляецца (жанчына завочна вучылася на менеджара-эканаміста), пра яе таленты ў інжынернай справе, выкладанні, кінематографе і журналістыцы таксама нічога не вядома.

Не вядома, як менавіта было аформленае знаходжанне беларускі на МКС і хто за яго плаціў.

Але ў заключэнне ёсць цікавы факт: у 2007 годзе Расія запускала ў космас першага чалавека з Малайзіі — шэйха Музафара Шукора («Раскосмас» таксама назваў яго ўдзельнікам касмічнага палёту). Здарылася гэта ў рамках дамовы, паводле якой Куала-Лумпур павінна была закупіць у Масквы 18 знішчальнікаў Су-30 на 900 мільёнаў даляраў.

@nashaniva Стала вядома, дзе ўсё ж вучылася касманаўтка Марына Васілеўская #космос#беларусь#образование#беларускаямова#белорусы#александрлукашенко♬ Last Hope - Steve Ralph

Чытайце таксама:

Судзімасць бацькі, дзівосы з адукацыяй, прагалы ў біяграфіі — таямніцы жыцця першай беларускай касманаўткі

Стала вядома, дзе ўсё ж вучылася касманаўтка Марына Васілеўская

Гераіня Беларусі ці звычайная касмічная турыстка? Нюансы палёту ў космас Марыны Васілеўскай

У тэлеграм-стужцы агенцтва БелТА сёння 22 паведамленні пра касманаўтку Васілеўскую і ролю Аляксандра Лукашэнкі ў пакарэнні космасу

Пуцін таксама ўзнагародзіў Марыну Васілеўскую

Марыну Васілеўскую ўжо рыхтуюцца адліць у бронзе і граніце

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
9
Ха-ха
66
Ого
2
Сумна
12
Абуральна
15
1
ЯНКА/адказаць/
16.04.2024
• БУРЫМ СТЭРЭАТЫПЫ • 💰 Цэлых плюс-мінус пяцьдзясят мільёнаў даляраў за падрыхтоўку й палёт — а чаго ж так дорага?! Але калі ё скірды грошай, то чаму й не разьвеяцца ў беспаветраны прастор? Толькі ня прахам пасьля сьмерці, што таксама прапануюць. А яшчэ жывым, як валацуга, каб адпачыць (у прамым сэньсе ўжо) ад зямных справаў. Крута! 🚀 Тады туды мусіць зьлятаць і іншы беларус — Андрусь Бурым «Мелстрой» у сваім змагарскім строі з БЧБ пасамі. І перадаць з арбіты прывітаньне сам сабе, што можа нават акупіць увесь тэй палёт. :) 📺 https://youtu.be/TnJmGsvDx44?si=TDYWepSsL0yXuKVe
1
Инга/адказаць/
16.04.2024
Лукашистская космотуристка с купленным дипломом о высшем образовании 🤦‍♀️ Но для лукашистов это успех
2
даведка/адказаць/
17.04.2024
На превью момент после посадки, где Олегу Новицкому по его просьбе дали пакет белорусского берёзового сока. И хотя его бренд был намеренно заклеен наклейкой Роскосмоса, но по дизайну упаковки видно, что это ABC.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера