Знайсці
16.04.2024 / 19:1217РусŁacБел

«Пайсці на прынцып і падключыць Кітай». Латушка заклікаў для спынення рэпрэсій перакрыць грузавы чыгуначны рух з Беларуссю

На думку Паўла Латушкі, на ціск Лукашэнкі трэба адказваць яшчэ большым ціскам.

Павел Латушка. Скрын відэа PavelLatushka / YouTube

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка апублікаваў артыкул у Gazeta Wyborcza, прысвечаны сітуацыі з палітзняволенымі ў Беларусі. У ёй палітык выказаў сваё бачанне неабходных дзеянняў для іх вызвалення. Са зместам артыкула Латушка знаёміць у сваім ютуб-канале.

Артыкул выйшаў у дзень нараджэння журналіста, прадстаўніка польскай нацыянальнай меншасці Беларусі Андрэя Пачобута. Латушка нагадвае, што за кратамі Пачобут знаходзіцца звыш трох гадоў і называе яго закладнікам рэжыму Лукашэнкі.

Палітык расказвае польскаму чытачу аб тым, што на сёння вядома пра смерць шасці палітзняволеных у Беларусі, а таксама пра тых, пра каго ўжо год нічога не вядома.

Сам жа Пачобут, якога прыгаварылі да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, нягледзячы на праблемы з сэрцам, ізаляцыю, пазбаўленне перадач, змяшчэнне ў ПКТ і штрафны ізалятар, не раз адмаўляўся пісаць Лукашэнку прашэнне аб памілаванні.

Латушка звяртае ўвагу, што, нягледзячы на ўсе дыпламатычныя намаганні, розныя рэзалюцыі міжнародных арганізацый, закрыццё шэрагу пагранпераходаў з патрабаваннем вызваліць Пачобута і іншых палітвязняў — помслівы Лукашэнка не робіць гэтага.

Беларускі палітык ставіць шэраг пытанняў: як доўга будуць працягвацца рэпрэсіі ў Беларусі, здзекі і катаванні? Як доўга Лукашэнка будзе працягваць набіраць і ўтрымліваць закладнікаў? Як доўга будзе працягвацца гібрыдная агрэсія Лукашэнкі супраць Польшчы і іншых краін ЕС?

Для адказу на гэтыя пытанні, на яго погляд, патрэбна магутная палітычная воля.

«Дыктатар разумее толькі адну мову — мову прынцыповасці і сілы. Мову яшчэ большага ціску. Яго не страшаць агароджа на мяжы і закрытыя пагранпераходы.

Магчымасць для перамяшчэння простых беларусаў яго ў прынцыпе не клапоціць. А дакладней — яго задаволяць цалкам закрытыя для такога перасоўвання межы. Не так ужо палохаюць яго і бягучыя гандлёвыя санкцыі і абмежавальныя паўмеры, бо яны маюць абмежаваны характар», — мяркуе Латушка.

На погляд палітыка, для таго, каб вызваліць Андрэя Пачобута і тысячы іншых палітвязняў, прымусіць яго спыніць атакі нелегальнымі мігрантамі, неабходна «пайсці на прынцып і адказаць на ціск Лукашэнкі яшчэ большым ціскам, падключыўшы да вырашэння праблемы Лукашэнкі яшчэ і Кітай — цалкам перакрыўшы грузавыя зносіны з Беларуссю, у тым ліку чыгуначныя».

У канцы палітык гаворыць:

«Андрэй Пачобут сёння ўсім нам дае сігнал, што свабода для ўсёй краіны ў цэнтры Еўропы важнейшая, чым свабода для аднаго. Трэба пайсці на прынцып, каб у Андрэя Пачобута і яшчэ ў тысячы закладнікаў Лукашэнкі з'явіўся рэальны шанец на свабоду, бо свабода і барацьба за яе заўсёды павінны быць справай прынцыпу».

І ўрэшце задае пытанне, ці гатовыя мы прыняць і ажыццявіць гэты прынцып — «адзін за ўсіх, а мы ўсе за аднаго».

@nashanivanews Лукашэнка задумаў рэвалюцыю #александрлукашенко#лукашенко#лукашенкоприколы♬ Solas X Interstellar - Gabriel Albuquerqüe

Чытайце таксама:

Латушка: У Беларусі — рэакцыя і масавы тэрор

«Я прасіў журналіста БТ: не выходзьце на мітынг у пятніцу, выходзьце ў нядзелю, і мы зможам узяць пад кантроль тэлебачанне» — Латушка

«Мы павінны здацца Лукашэнку?» Латушка адказаў Астапеню

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
34
Панылы сорам
9
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3
2
Старобілорус/адказаць/
17.04.2024
Жора, аккурат увесь усходнеэўропейскій регіен і есть першім затікаўленым ў вызволенні Білорусі каб погроза Усходнее Эўропі спала а значіть увесь Эўрозвяз затікаўлен у гэтым. Вольная РБ = Вольный Інтэрмаріум = Спокойная Эўропа. Колі поставіть гэтое пытанне ребром - то ў кітайцоў просто ні буде мотываціі допомогать Лу.
0
Жыве Літва! /адказаць/
17.04.2024
[Рэд. выдалена]
0
Woodoo Cult /адказаць/
17.04.2024
гоблен, ты меня в гэбэшники записал, зелёный? 😄 сдаётся мне, что у бывшего министра оказаться сексотом шансов намного больше, не находишь?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031