Знайсці
16.04.2024 / 08:17РусŁacБел

Прадпрымальнік хацеў зарабіць на кветках да 8 Сакавіка, але застаўся вінны ў 5 разоў больш

Мужчына ў Гродне купіў з рук мімозы, цюльпаны і горныя ружы. Іх ён прадаваў 6 і 7 сакавіка. Спачатку няўдала абраў месца — дзе фізасоба гандляваць кветкамі не можа. А пасля яго злавілі за гандаль без накладных. У выніку мужчына зарабіў 185 рублёў — а застаўся вінен у пяць разоў больш, піша Hrodna.life.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Прадпрымальнік гандляваў каля крамы кветкамі 6 сакавіка — прадаваў мімозы, цюльпаны, горныя ружы. Зарабіў 185 рублёў. Але пры гэтым мужчына з лета 2019 года знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі ІП. Ён распавёў, што гандляваў як фізасоба, выплаціўшы адзіны падатак у суме 77 рублёў. Ён сапраўды меў права гандляваць — але не ў гэтым месцы. Таму парушыў закон.

Яго судзілі 28 сакавіка ў эканамічным судзе Гродзенскай вобласці паводле ч.3 арт. 13.3 КаАП «Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць». Прадпрымальнік — ураджэнец адной з усходніх краін, на што паказвае прыстаўка «аглы» ў яго імя, якая азначае, што гэта мужчына. У яго ёсць від на жыхарства. Мужчына — бацька дзіцяці.

Мужчыну аштрафавалі на 20 базавых велічынь (800 рублёў) з канфіскацыяй 10% прыбытку — 18,5 рублёў.

Мабыць, таго ж мужчыну судзілі і за гандаль без дакументаў і накладных (арт.13.12 КаАП). Ужо 7 сакавіка ў той жа крамы ён прапаноўваў купіць 40 жывых кветак — 10 мімоз, 20 цюльпанаў, 10 горных руж на суму 105 рублёў. Мужчына распавёў, што купіў іх за наяўны разлік у іншым горадзе. Яго аштрафавалі яшчэ на дзве базавыя велічыні — 80 рублёў.

Чытайце таксама:

«Востраў чысціні» адкрые крамы, якія зачыніліся — уладальнік сеткі знайшоў расійскага інвестара

«Адчуванне, што таго жыцця ў Беларусі проста не было». Як знішчалі школы польскай мовы, расказаў дырэктар адной з іх

Колькі беларускіх фірмаў і іх работнікаў рэлакавалася ў Літву?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
14
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера